Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Ракаў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Ракаў |
| Каардынаты | 53°57′56,42″ пн. ш. 27°03′19,94″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Паштовая, 11. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У даведкавай літаратуры часам блытаюць гісторыю парафіяльнага і дамініканскага касьцёлаў.

Будаваньне мураванага парафіяльнага касьцёла вялося ў 1904—1906 гадох намаганьнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага папярэдніка[1]. Фундатарамі сьвятыні былі князь Друцкі-Любецкі, зямяне Булгакі, Зьдзяхоўскія, Хелхоўскія. У 1911 годзе пажар зьнішчыў драўляную плябанію, але не крануў касьцёла. У гэты час вікарыем служыў паэт А. Астрамовіч (Андрэй Зязюля). На 1912 год парафія налічвала 8 тыс. чалавек.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і круглай апсыдай. Перакрыжаваныя 2-схільныя дахі цэнтральнага нэфу і трансэпту закрываюцца на фасадах 2-граннымі шчытамі. Бакавыя больш нізкія нэфы пад 1-схільнымі дахамі вылучаюцца на франтальным фасадзе 2-яруснымі 4-граннымі вежамі з высокімі шпілямі. У архітэктурным афармленьні шырока выкарытоўваюцца нэагатычныя элемэнты: ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе.
Усярэдзіне нэфы разьмяжоўваюцца стральчатымі аркадамі на магутных пілёнах і перакрываюцца стральчатымі скляпеньнямі. На 3-пралётнай аркадзе нартэкса месьцяцца хоры з балюстрадай і агароджай. Інтэр’ер упрыгожваюць драўляныя алтары[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- З боку Касьцельнай вуліцы, 1906 г.
- З боку Рынку, 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- Галоўны алтар, 1914 г.
- З боку Рынкавага завулку, 1930-я гг.
- 1939 г.
- Плябанія, 1911 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 312.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 313.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Адраджэнне готыкі. — Менск, 1993. — 71 с.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000096 |