Фара Вітаўта (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта. Рэканструкцыя выгляду на канец XVI ст.
Фара Вітаўта. Рэканструкцыя выгляду на канец XVI ст.
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′43.28″ пн. ш. 23°49′42.85″ у. д. / 53.6786889° пн. ш. 23.8285694° у. д. / 53.6786889; 23.8285694Каардынаты: 53°40′43.28″ пн. ш. 23°49′42.85″ у. д. / 53.6786889° пн. ш. 23.8285694° у. д. / 53.6786889; 23.8285694
Архітэктурны стыль baroque gothic[d]
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня 29 лістапада 1961
Фара Вітаўта на мапе Беларусі
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і, больш вядомы як Фа́ра Ві́таўта — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на заходнім баку Старога Рынку[a] пры Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры маньерызму з моцнымі гатычнымі рысамі, пазьней зазнаў перабудовы ў стылях клясыцызму, расейскай эклектыкі і нэагатычным. 8 сакавіка 1961 году з прычыны моцнай гістарычна-культурнай сымбалічнасьці помнік архітэктуры зьнішчылі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фара Вітаўта на гравюры Адэльгаўзэна і Цюнта, 1568 г.

Першы драўляны фарны касьцёл ў Горадні фундаваў у 1389 годзе вялікі князь Вітаўт. У 1494 годзе праводзілася рэканструкцыя касьцёла з ініцыятывы вялікага князя Аляксандра. У 1551 годзе касьцёл паўторна аднавілі з фундацыі вялікай княгіні Боны.

Фара Вітаўта, Т. Макоўскі, 1600 т.

У 1584—1587 гадох замест драўлянага з фундацыі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя збудавалі новы мураваны касьцёл. Відаць, яго праектавалі езуіт Ян Марыя Бэрнардоні і прыдворны архітэктар Юзаф Ройтэн, а будаўнічымі працамі кіраваў італьяскі архітэктар Антоні Дзікрап. У 1751 і 1782 гадох будынак касьцёла пацярпеў ад пажараў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады перадалі будынак касьцёла Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1807 годзе касьцёл рэканструявалі ў стылі клясыцызму і пераасьвяцілі ў саборную царкву Сьвятой Соф’і. У 1870 годзе архітэктар Гур’еў праводзіў рамонт будынка. 9 траўня 1892 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару, у выніку чаго абваліліся скляпеньні.

У 1896—1899 гадох расейскія ўлады перабудавалі касьцёл пад царкву-мураўёўку паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак каталікам. Тут пачаў дзейнічаць гарнізонны касьцёл. Па пажары ў 1923 годзе касьцёл перабудаваў архітэктар В. Гэнбэрг. У 1935 годзе па чарговым пажары, касьцёл рэканструявалі ў стылі наэготыкі (архітэктар А. Сасноўскі).

8 сакавіка 1961 году выканкам Гарадзенскага гарсавету дэпутатаў працоўных прыняў пастанову № 213 «Аб зносе аварыйнага будынка былога ваеннага касьцёла на Савецкай плошчы». Руйнаваньне помніка архітэктуры абгрунтоўвалася «генэральнай забудовай гораду». Брыгада падрыўнікоў зь «Ленвыбухпрама» (Ленінград) два дні мініравала так званы «аварыйны» касьцёл з магутнымі сьценамі ў 1,5, мэтры дзеля чаго выкарыстала 2 тоны выбуховага рэчыва. А 2-й гадзіне ночы з 28 на 29 лістапада 1961 году вайсковыя сапёры і супрацоўнікі КДБ выканалі загад. Вялізную гару абломкаў прыбралі за 2 дні[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд драўлянага касьцёла захавала гравюра Адэльгаўзэна і Цюнта 1568 году. Гэта быў 1-нэфавы будынак з 2-схільным дахам, да якога з паўднёвага боку далучалася званіца. Хоць касьцёл неаднаразова перабудоўваўся, аднак пра характар зьмяненьняў яго аб’ёмна-плянавальнай структуры няма дакладных сьведчаньняў.

Мураваны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл — помнік архітэктуры маньерызму з моцнымі гатычнымі рысамі. Пачатковы яго выгляд схематычна перадае гравюра Тамаша Макоўскага 1600 году. Гэта была 3-нэфавая 8-слуповая базыліка зь зьвернутай да Старога Рынку гранёнай апсыдай прэзьбітэрыюму і закрысьціяй з паўночнага боку. Будынак накрываўся высокім сьпільчастым дахам, што ўласьціва готыцы. Нэфы перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі, прычым цэнтральны быў крыху вышэйшым за бакавыя. Вышынную дынаміку падкрэсьлівала шмат’ярусная вежа на галоўным фасадзе з завяршэньнем у выглядзе рэнэсанснага мэталічнага купала. Вонкавыя сьцены каталікону ўмацоўваліся контрфорсамі ў выглядзе пілястраў, між якімі былі лучковыя аркі, якія разам з контрфорсамі ўтварылі своеасаблівую рэнэсансную аркаду. Вокны мелі стральчатую форму, што ўласьціва архітэктуры готыцы.

З усяго відаць, мастацкі разьвязак вонкавых сьценаў касьцёла грунтаваўся на кантраставым спалучэньні чырвонага колеру адкрытай муроўкі і белага колеру атынкаваных пілястраў. Гэта вельмі характэрны дэкаратыўны прыём для готыкі Вялікага Княства Літоўскага (падобная апрацоўка захавалася, прыкладам, у Мірскім замку або Мураванкаўскай царкве). Пазьней сьцены цалкам атынкавалі.

Некаторыя паверхі вежы мелі баявыя байніцы, што, відаць, было ўплывам моцнай традыцыі абарончай сакральнай архітэктуры ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Клясыцыстычная рэканструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фара Вітаўта па маскоўскай перабудове, 1915 г.

Першая рэканструкцыя ў пачатку ХІХ ст. кардынальна не закранула структуры будынка. Касьцёл набыў рысы клясыцызму: завяршэньне вежы атрымала форму высокага шатра з гранёнай вежачкай, з бакоў касьцёла прыбудавалі нізкія прыдзелы.

Маскоўская перабудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па моцным пажары 1892 году выгляд будынка зьмянілі да непазнавальнасьці. Касьцёл перабудавалі пад царкву-мураўёўку ў стылі расейскай эклектыкі паводле праекту расейскага архітэктара Мікалая Чагіна. Над дахам паставілі кампазыцыю зь пяці вежаў з купалам-цыбулінамі, а над званіцай — высокі шацёр таксама з купалам-цыбулінай, тым часам фасады апрацавалі іншымі элемэнтамі, уласьцівымі сярэднявечнаму дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы: какошнікамі, броўкамі, парэбрыкам і г. д.

Нэагатычная рэканструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па вяртаньні касьцёлам каталікам адбылася рэканструкцыя, у выніку якой аднавілі высокі сьпічасты дах, а вежа атрымала сьціплае шатровае завяршэньне. Касьцёл набыў рысы нэаготыкі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]