Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′46.7″ пн. ш. 30°11′43.6″ у. д. / 55.196306° пн. ш. 30.195444° у. д. / 55.196306; 30.195444Каардынаты: 55°11′46.7″ пн. ш. 30°11′43.6″ у. д. / 55.196306° пн. ш. 30.195444° у. д. / 55.196306; 30.195444
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў на Вікісховішчы

Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў Задзьвіньні, на рагу Полацкай і Піярскай вуліцаў[a]. Дзейнічаў да 1833 году. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Віцебскага піярскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, службовых пабудоваў і мура з брамай. Па гвалтоўнай ліквідацыі кляштару ў другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус, у 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян, 1830 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж 1751 і 1753 гадамі Андрэй і Ганна (з Лапаў) Сьвірскія перадалі айцам-піярам пляцы ў Віцебску і збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. Пазьней на кляштар ахвяравалі Пацеі, Міклаевічы, Мікошы. У 1762 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Юзэфа Фантаны[1].

Піяры ўтрымлівалі пры кляштары школу з 5 клясаў, дзе выкладалі польскую і лацінскую мовы, арытмэтыку, геаграфію, гісторыю, геамэтрыю, фізыку, паэзію, рыторыку, права, філязофію. Навучаліся ў школе задарма. Пры калегюіме існаваў канвікт (інтэрнат). Навучэнцы ставілі тэатральныя пастаноўкі: у 1765 годзе — трагедыю Ю. Кушаля «Артаксар»[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрафотаздымак, 3 ліпеня 1941 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзейнічаць. У 1785 годзе на просьбу Рыгора Пацёмкіна калегіюм перавялі ў Дуброўна, у 1799 годзе — вярнулі ў Віцебск. У 1822 годзе калегіюм перавялі ў Полацак, дзе на яго базе стварылі вышэйшую піярскую вучэльню. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Касьцёл перадалі лютэранскай грамадзе, кляштарныя будынкі — зруйнавалі.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў будынак касьцёла перабудавалі: дадалі аб’ём з боку галоўнага фасаду.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У панараме Задзьвіньня, 1944 г.

За савецкім часам улады зачынілі кірху. У Другую сусветную вайну помнік атрымаў нязначныя пашкоджаньні.

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая крыжова-купальная базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Вежы завяршаліся фігурнымі купаламі. Над сяродкрыжжам узвышаўся вялікі купал. У касьцёле было 6 вокнаў, у барабане купала — 4.

Усярэдзіне касьцёла падлога была з цэглы, у закрысьціях — з дошак. На адной зь вежаў віселі званы і быў уваход на хоры, дзе стаяў арган на 9 галасоў. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары: Маці Божай Шкаплернай, Езуса Хрыста і Сьвятога Язэпа[3].

Насупраць калегюіму стаяў будынак канквікта з ганкам, збудаваны на мураваным падмурку з дрэва, ашаляваны і накрыты гонтам. У ім знаходзілася 12 пакояў і вялікая заля, прызначаная музэю. У асобным пакоі разьмяшчалася бібліятэка, якая налічвала 1900 тамоў. Непадалёк ад канквіта стаяла афіцына.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На месцы дома пад адрасам вуліца Камсамольская № 9/22

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 1079.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 136.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]