Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д. / 52.0846722; 23.6612278Каардынаты: 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д. / 52.0846722; 23.6612278
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак на мапе Беларусі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры XVIII ст. у Берасьці. Знаходзіўся ў прадмесьці Песках. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1623 годзе ў Берасьці збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар брыгітак.

У 1751 годзе завяршылася ўзьвядзеньне мураванага касьцёла. Адначасна збудавалі мураваны кляштарны комплекс[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У яго будынках разьмясьцілася арыштанцкая рота. Пазьней касьцёл часткова зруйнавалі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касьцёла і кляштару.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — авальны ў пляне аб’ём, завершаны 8-граннай вежай з купалам, да якога далучалася апсыда з бакавымі закрысьціямі і бабінец. Галоўны фасад упрыгожваўся вязкамі пілястраў і завяршаўся фігурным шчытом драўлянымі вазамі і статуямі.

Інтэр’ер аздабляла стукавая ляпніна і 11 разьбяных алтароў.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], які далучаўся да касьцёла і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Берасцейскі кляштар брыгітак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 92.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]