Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крычаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Крычаў
Каардынаты 53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д. / 53.69667; 31.71667Каардынаты: 53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д. / 53.69667; 31.71667
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка[d]
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Commons-logo.svg Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX ст. у Крычаве. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Утвараў адзіны ансамбль з плябаніяй. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фарны касьцёл у Крычаве збудавалі ў 1620 або 1628 годзе (упамінаецца ў 1633 годзе). Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1745 годзем з фундацыі Гераніма Флярыяна Радзівіла і Марыі Юзэфы, жонкі караля і вялікага князя Аўгуст Саса.

Паводле інвэртару 1747 году, будаваньне новага касьцёла вялося на 5 пляцах на рагу Рынку і Ражэственскай вуліцы. Таксама ў гэты час у Крычаве існаваў іншы касьцёл на Пятніцкай вуліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Будынак касьцёла значыцца на пляне места 1788 году[1]. У 1824 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў, ліквідаваны расейскімі ўладамі 19 ліпеня 1832 году[2] па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831).

У 1855 годзе драўляны касьцёл згарэў. На яго месцы збудавалі новую мураваную сьвятыню. На 1913 год касьцёл налічваў каля 500 парафіянаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схематычны малюнак касьцёла на сьцяне будынка ў Крычаве

У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад клюб, а па 1937 годзе — зруйнавалі сьвятыню.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Франтальны фасад у цэнтры вылучаўся 3-пралётнай аркай на 4 гранёных слупах, аб’яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і 4-гранныя ярусы вежаў рытмічна падзяляліся стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход меў выгляд пэрспэктыўнага стральчатага партала. Над ім разьмяшчалася круглае акно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленьне вежаў кутнімі гранёнымі пілёнамі з востракутнымі вімпэргамі: паміж імі аркатурныя нішы з стрэльчатымі броўкамі.

Унутраная прастора падзялялася магутнымі слупамі і аркадамі на тры нэфы. Апсыду ўпрыгожваў 2-ярусны алтар у формах нэабарока — 4 калёны несьлі магутны хвалісты антаблемэнт, паміж калёнамі стаялі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла; другі ярус — прастакутны шчыт з выгнутым карнізам[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. — Менск, 2003. С. 51—52.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 427.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 428.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]