Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Удзела)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Удзела
Каардынаты 55°12′38.39″ пн. ш. 27°33′33.36″ у. д. / 55.2106639° пн. ш. 27.5592667° у. д. / 55.2106639; 27.5592667Каардынаты: 55°12′38.39″ пн. ш. 27°33′33.36″ у. д. / 55.2106639° пн. ш. 27.5592667° у. д. / 55.2106639; 27.5592667
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ува Ўдзеле. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса, брамы-званіцы і мура з брамамі. У наш час касьцёл і кляштар дзейнічаюць.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1642 годзе ваявода амсьціслаўскі Язэп Корсак і яго жонка Мар’яна з Швыкоўскіх заснавалі ўва Ўзьдзеле кляштар францішканаў. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У 1766—1791 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла на ўзор царквы Беразьвецкага манастыра базылянаў. Будаваньне мураванага жылога корпуса скончылася ў 1805 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1809 годзе будынкі згарэлі, па чым інтэр’ер касьцёл аформілі ў стылі клясыцызму. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1837 годзе замест вежаў над фасадам паставілі трыкутны франтон. У 1851 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар францішканаў, касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

У 2-й палове XIX ст. перад касьцёлам збудавалі браму-званіцу[1]. У 1882 годзе кляштар часткова зруйнавалі (засталося адно крыло). На 1910 год парафія налічвала 2978 вернікаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фота, каля 1900

Па Другой сусьветнай вайне ў 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у якім зрабілі склад, у плябаніі разьмяшчаліся школа і кватэры настаўнікаў.

У 1988 годзе ўтварыўся касьцельны камітэт, які ў 1989 годзе дамогся вяртаньня будынка рыма-каталікам і правёў рэстаўрацыю помніка пад кіраўніцтвам ксяндза Ю. Булькі. У 2000 годзе аднавілася дзейнасьць кляштару францішканаў. У 2002 годзе на тэрыторыі касьцёла адкрылі помнік Сьвятому Максыміліяну Кольбэ.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўцыркульнай апсыдай і сымэтрычнымі бакавымі закрысьціямі. Цэнтральны нэф бязь верхняга асьвятленьня. Усе нэфы маюць аднолькавую вышыню і накрываюцца агульным 2-схільным дахам, што надае будынку важкую манумэнтальнасьць. Хвалістая роўніца галоўнага фасада-нартэкса падзяляецца 2-граннымі пілёнамі і калёнамі, квадратнымі плакеткамі, аркавымі эксэдрамі. Бакавыя і алтарны фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца на нэфы 6 магутнымі 4-граннымі пілёнамі і перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на папружных арках і распалубках. Над прытворам месьцяцца выгнутыя хоры. Сьцены апярэзваюцца шырокім карнізным пасам, падзяляюцца янічнымі канэлюраванымі пілястрамі. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта з 42 пахаваньнямі манахаў-францішканаў.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які злучаўся з касьцёлам калідорам[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Верабей Т. Удзельскі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 471.
  2. ^ Трэпет Л. Івянецкі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 238.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000417

Commons-logo.svg Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Удзела)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў