Кастусь Глінскі
Кастусь Глінскі | |
| Род дзейнасьці | грамадзкі дзеяч, выдавец, юрыст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 8 лютага 1906 |
| Месца нараджэньня | вёска Прытычына Дзісенскага павета Віленскай губэрні (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) |
| Дата сьмерці | 14 чэрвеня 1906 |
| Месца сьмерці | Лёндан, Англія, Вялікабрытанія |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | грамадзкі дзяяч |
| Месца працы |
|
| Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
Кастусь Глінскі (нар. 8 лютага 1906, Прытычына Дзісенскага павету Віленскай губэрні — † 14 чэрвеня 1987, Лёндан, Англія, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзеяч, выдавец, юрыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1906 годзе ў сялянскай сямʼі ў вёсцы (калёніі) Прытычына Дзісенскага павета Віленскай губэрні ў Расейскай імпэрыі (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці)[1].
Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а потым на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Належаў да Беларускага студэнцкага саюзу, на агульным гадавым сходзе 26 траўня 1929 году быў абраны намесьнікам старшыні Ўраду БСС, сябрам рэдакцыйнай калегіі часопісу «Студэнцкая думка»[2] і на агульным гадавым сходзе 11 траўня 1930 году абраны Старшынёй Ураду БСС[3]. Пазьней — старшыня Згуртаваньня беларускіх студэнтаў «Скарынія», у 1931—1934 гг. выдаваў часопіс «Новая варта»[4]. Па сканчэньні ўнівэрсытэту працаваў судзьдзём у Ашмянах.
Увосень 1939 году арыштаваны савецкай уладай і прысуджаны да 8 гадоў лягераў. Этапаваны ў Анескі канцлаґер НКУС Архангельскай вобласьці.
Ад кастрычніка 1941 году служыў у Арміі Андэрса, працаваў пры вайсковым трыбунале. У 1946 г. разам з Другім Польскім Корпусам прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 20 жніўня 1947 году быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у выніку расколу пакінуў арганізацыю. Быў сябрам Беларускага вызвольнага руху, а потым — кіраўніком Лёнданскага адзьдзела Беларускага вызвольнага фронту й ад 1969 году ганаровым сябрам Галоўнага Штабу гэтай арганізацыі. У 1974 годзе стаў старшынём Дэлегатуры БЦР у Вялікабрытаніі. Адначасова выконваў абавязкі старшыні філіі Антыбальшавіцкага блёку народаў у Вялікабрытаніі. Удзельнік разнастайных міжнародных форумаў. У 1979—1981 гг. выдаваў часопіс «Званіца». Аўтар англамоўнай брашуры, прысьвечанай Беларусі й яе гісторыі («Byelorussia». 1982)[1].
Памёр у 1987 годзе ў Лёндане. Пахаваны пры касьцёле Андрэя Баболі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Канстанцін Глінскі (некралёг). // Беларуская думка. — Нью-Ёрку — Саўт-Рывэры: Беларускае выдавецкае таварыства, 1988. — Т. 33.
- ↑ Хроніка. Агульны гадавы сход сяброў БСС. Справы Арганізацыйныя. Рэдакцыйная Калегія Студэнскае Думкі. // «Студэнцкая думка» : часопіс. — 1930. — № 1 (12). — С. 30, 31 32.
- ↑ Хроніка. Агульны гадавы сход сяброў БСС. // «Студэнцкая думка» : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 30, 31.
- ↑ Chronika. Z žyćcia karparacyi. // Novaja Varta : часопіс. — 1931. — № 1. — С. 32—33.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леанід Галяк. Успаміны. Кніга 1. — ЗША: Летапіс, 1982. — С. 60, 62, 63, 65, 72, 77, 80, 98.
- Канстанцін Глінскі (некралёг). // Беларуская думка. — Нью-Ёрку — Саўт-Рывэры: Беларускае выдавецкае таварыства, 1988. — Т. 33.
- Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. — Менск: 2004 Т. 3. Кніга 1. Абакановіч - Кучынская. — С. 307, 308. — 534 с. — 50 ас. — ISBN 985-6374-05-7
- Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. — Менск: 2005 Т. 3. Кн. 2. Лабадаеў—Яцына. — С. 533. — 744 с. — 50 ас. — ISBN 985-6374-07-3
- Сяргей Чыгрын. Унікальны здымак Беларускага студэнцкага саюза. // Czasopis : часопіс. — 2025, сакавік. — № 3 (388). — С. 36—38. — ISSN 1230-1876.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Натальля Гардзіенка. (10 люютага 2013) Эміграцыйнаяя гісторыя ў асобах. 8-9 лютага. Кастусь Глінскі, Сяргей Мажэйка Дзёньнік падарожжа па жыцьці