Карэйка (імя)
Выгляд
Карэйка лац. Karejka | |
Kareke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Caro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Карэйка» |
Карэйка — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карыка або Карэка (Karike, Kareke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[2] або гоцкага[3] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Coreyko… de villa Coreykowo (17 лютага 1387 году)[5]; Корейко и иные Радуньцы (1444 год)[6]; Мацъ Кареиковичъ (1528 год)[7]; люди наши и путные Марковъское волости корейковичи (28 чэрвеня 1530 году)[8]; пустовщын… а Корейковщину (7 сакавіка 1534 году)[9]; люди… Корейко (23 жніўня 1560 году)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мац Карэйкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 725.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 7.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 15.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 405.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 106.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 222.