Карэвічы (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэвічы
лац. Karevičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 18 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′2″ пн. ш. 25°40′16″ у. д. / 54.06722° пн. ш. 25.67111° у. д. / 54.06722; 25.67111Каардынаты: 54°4′2″ пн. ш. 25°40′16″ у. д. / 54.06722° пн. ш. 25.67111° у. д. / 54.06722; 25.67111
Карэвічы на мапе Беларусі ±
Карэвічы
Карэвічы
Карэвічы
Карэвічы
Карэвічы
Карэвічы

Карэ́вічы[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Апіты. Уваходзяць у склад Геранёнскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Кор

Каро, Кор або Кары (Caro, Kárr, Kari) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Квяткоўцы памешчыка Э. Умястоўскага. У 1905 г. 188 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 45 двароў, 196 жыхароў.

У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 167 жыхароў.

У 1940 г. вёска, 80 двароў, 239 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Сьлесароўскім, з 1958 г. у Кудэйшаўскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Гераненскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3 1956 г. у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага, з 1977 г. у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 127 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Сураж». Працавала крама. У 1999 г. 23 двары, 50 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 50 чалавек
  • 2009 год — 18 чалавекі[5]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыдарожная каплічка ХІХ ст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 358.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  4. ^ Kárr, Nordic Names
  5. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]