Перайсьці да зьместу

Карыбуты-Вішнявецкія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыбуты-Вішнявецкія
лац. Karybuty-Višniavieckija
Герб Карыбут
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Карыбуты-Вішнявецкія, Вішняве́цкія — княскі род гербу Карыбут.

Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).

Карыбода, пазьней Карбот, Карбут, Корбут або Карыбут (Karibaudis, Karbott[2], Carbutt[3], Corbutt[4], Korybut[5]) — імя германскага паходжаньня[6][5]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[7] або ад гоцкага[8] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[9] або ад асновы -буд- (-бод-)[10] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[11]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[12]. Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[5], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[13][14][15].

Сваё паходжаньне выводзілі ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[16]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (пам. па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).

Тым часам праведзеныя генэтычныя вышукі паказваюць на зьвязак Вішнявецкіх з Рурыкавічамі. Апроч Вішнявецкіх, да Рурыкавічаў належаць Варанецкія, Збараскія і Нясьвіцкія. З усіх гэтых радоў да нашага часу дайшоў толькі род князёў Варанецкіх.

У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744 року, другая — у 1673 року[17].

Найбольш вядомыя з роду

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.
  2. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Karbott, MyHeritage
  3. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Carbutt, MyHeritage
  4. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Corbutt, MyHeritage
  5. 1 2 3 Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
  6. 1 2 Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  7. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ↑ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  9. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  10. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  11. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
  12. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  13. ↑ Haubrichs W. Romano-germanische Hybridnamen des frühen Mittelalters nördlich der Alpen // Akkulturation. Probleme einer germanisch-romanischen Kultursynthese. — Berlin, 2004. S. S. 180.
  14. ↑ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 170.
  15. ↑ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 347.
  16. ↑ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 458.
  17. ↑ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 344.