Карпілаўка (Хвойніцкі раён)
| Карпілаўка, трансьліт. Karpilaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Хвойніцкі |
| Сельсавет | Паселіцкі |
| Дата заснаваньня | перад 1641 годам |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 126 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°52′52″ пн. ш. 30°06′23″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 48 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2346 |
| Паштовы індэкс | 247606[2] |
| СААТА | 3254836031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Карпілаўка на мапе Беларусі ± Карпілаўка | |
Карпі́лаўка[3] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Паселіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ці найраней паселішча згаданае 20 ліпеня 1641 года[a], калі пані Крысьціна з князёў Вішнявецкіх, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, у ліку якіх была Карпілаўка (sioło Korpiłowka)[5].
На 7 сакавіка 1650 года, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», калі дзяржаўцам Брагіна і той часткі воласьці, што да 1641 г. належала пані К. Даніловічавай, названы пан Даніэль Сіліч, у Карпілаўцы, Конанаўшчыне, Мількаўшчыне, Углах і Каманове не засталося ні дымоў, ні падданых[6].
У тарыфе падымнага Кіеўскага ваяводзтва 1734 году сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку, што трымалі ў пасэсіі паны Сілічы, згаданая wieś Korsunowka, назву якой немагчыма інтэрпрэтаваць інакш, як Карпілаўка[7].

У візыце Брагінскага ўніяцкага дэканату на 25 студзеня 1740 году сказана, што да прыходу Мікуліцкай Багаяўленскай царквы належалі жыхары 3 двароў w Korzowce, што ізноў ёсьць перайначанай да непазнавальнасьці назвай Карпілаўкі[8].
У матэрыялах чарговай візытацыі Брагінскага дэканату засьведчана, што на 18 сьнежня 1752 году ў Карпілаўцы прыходу Мікуліцкай царквы было ўсяго 2 двары[9] (×6 — каля 12 жыхароў).

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1754 года, з 3 двароў (прыкладна 18 жыхароў) хутара Карпілаўка Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 13 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 1 злоты, 24 грошы[10]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Карпілаўка) быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Хутар Карпілаўка згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 года.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што хутар Карпілаўка быў у заставе ад Людвіка Прозара[b] ў пана судзьдзі оўруцкага Міхала Паўшы, хоць уласьнікамі яго зьяўляліся графы Ракіцкія[12][c].

Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 года, вёска Карпілаўка з 16 душамі мужчынскага і 19 душамі жаночага полу належала пану Міхалу Ракіцкаму[13]. У кліравой ведамасьці за 1847 год запісана, што за 4 вярсты ад Мікуліцкай царквы ў 5 і 1/4 двара[d] Карпілаўкі жылі 21 мужчына і 18 жанчын[14]. На 1850 год тут было 4 двары, 46 жыхароў[4]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 41 жыхар вёскі Карпілаўка зьяўляўся прыхаджанінам Мікуліцкай Багаяўленскай царквы[15].
У парэформавы пэрыяд вёска адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласьці.
Паводле кліравой ведамасьці за 1869 год у 7 і 1/2 двара Карпілаўкі было 30 мужчын і 23 жанчыны[16]. У пачатку 1870 года тут — 20 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Пудакоўскага сельскага таварыства[17]. У кліравой за 1875 год паведамляецца пра 7 і З/4 двара, у якіх — 31 мужчына і 23 жанчыны[18]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, жыхары Карпілаўкі заставаліся ў прыходзе Мікуліцкай царквы[19].
Згодна зь перапісам 1897 года, у Карпілаўцы налічвалася 15 двароў з 96 жыхарамі, працаваў вятрак[4]. У ведамасьці Мікуліцкай царквы за 1903 год у Карпілаўцы засьведчаная наяўнасьць 12 двароў, у якіх жылі 48 асобаў мужчынскага і 41 асоба жаночага полу верных[20]. На 1909 год у вёсцы было 12 двароў і 97 жыхароў[21].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Карпілаўка ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[22].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 да 30 снежня 1927 года Карпілаўка — у складзе Веляцінскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, ад 30 сьнежня 1927 году — у Паселіцкім сельсавеце.
На 1930 год у вёсцы было 18 двароў з 122 жыхарамі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас «Бальшавік» з цэнтрам у вёсцы Веляцін. З 1938 году – у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Карпілаўцы налічвалася 32 двары і 154 жыхары. У чэрвені 1943 году акупанты цалкам спалілі паселішча і загубілі 1 чалавека[23]. На франтах загінулі 11 вяскоўцаў.
З 1954 года Карпілаўка — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 140 жыхароў[4].
20 траўня 2010 года вёска Карпілаўка была ліквідаваная, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Веляцін[24].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Не ў XIX ст., як меркаваў С. В. Марцэлеў[4]
- ↑ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
- ↑ Гэткая падвойная застава, надта пашыраная была ў Рэчы Паспалітай і ў дарэформавай Расейскай імпэрыі.
- ↑ Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе не вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.geonames.org/8181443/karpilovka.html
- ↑ http://belindex.ru/gomelskaya/khoynikskiy-raion.html
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 444
- ↑ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ↑ Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 534
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
- ↑ Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага (ІР НБУВ). Ф. 233. Спр. 19. А. 785, 787
- ↑ ІР НБУВ. Ф. 1. Спр. 2464. А. 308, 310
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ↑ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41952. А. 125адв.
- ↑ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 681
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40899. А. 147адв.
- ↑ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 160адв.
- ↑ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 202адв.
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 82
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ↑ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 500
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поселичского сельсовета». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 мая 2010 г. № 10 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.