Кароль Лір (фільм, 1910)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кароль Лір
Re Lear

Фільм
Жанр трагедыя
Рэжысэр Джэраляма Лё Саўё
Сцэнарыст Ўільям Шэксьпір
У ролях
Вытворчасьць Film d’Arte Italiana
Дата выхаду 12 сьнежня 1910 (108 гадоў таму)
Час 16 хв.
Краіна Сьцяг Італіі Італія
Мова нямое
Старонка на IMDb

«Каро́ль Лір» (па-італьянску: Re Lear, 1910) — нямы італьянскі кароткамэтражны мастацкі фільм рэжысэра Джэраляма Лё Саўё, экранізацыя аднайменнай трагедыі Ўільяма Шэксьпіра.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Information icon.svg Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Фільм у некалькіх эпізодах ўзнаўляе ў выглядзе пантамімы скарочаны сюжэт трагедыі «Кароль Лір».

Кароль Лір вырашае падзяліць каралеўства між сваімі трыма дачкамі. Ґанэрылья ды Рэґана брахліва запэўніваюць яго ў сваёй любові і атрымліваюць кожны па сваёй частцы каралеўства. Малодшая дачка Кардэлія адмаўляецца падмануць бацьку, за што ён выганяе яе і выдае за караля Францыі. Кэнта, які намагаецца заступіцца за Кардэлію, таксама выганяюць.

Ґанэрылья і Рэґана паўстаюць супраць бацькі і саджаюць яго ў вязьніцу, дзе той паступова вар’яцее. Францускі кароль і Кардэлія даведваюцца пра няшчасьце і выпраўляюць дапамогу. Ліра дастаўляюць у лягер Кардэліі. Жаўнеры Ганэрыльі захопліваюць Ліра і Кардэлію, Ганэрылья загадвае забіць Кардэлію. Францускія войскі і Кэнт вызваляюць Ліра, які плача над целам дачкі.

Information icon.svg Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фільм уваходзіць у сэрыю нямых кінапастановак шэксьпіраўскіх п’есаў італьянскай студыі «Film d’Arte Italiana», якая выпусьціла таксама «Атэла» (1909) ды «Вэнэцыянскі купец» (1911).
  • Фільм выйшаў у пракат «у колеры» — кадры былі расфарбаваныя ўручную. Вялікая частка расфарбаванага мэтражу зьбераглася і выйшла ў DVD-выданьні зборкі нямых экранізацыяў Шэксьпіра «Silent Shakespeare».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]