Карма (Кармянскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карма
лац. Karma
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава»
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава»
Герб Кармы Сьцяг Кармы
Першыя згадкі: 1665[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Кармянскі
Насельніцтва: 7624 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2337
Паштовы індэкс: 247170
СААТА: 3225551000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д. / 53.13139; 30.80028Каардынаты: 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д. / 53.13139; 30.80028
Карма на мапе Беларусі ±
Карма
Карма
Карма
Карма
Карма
Карма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карма́[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Кармянкі. Адміністрацыйны цэнтар Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 110 км на поўнач ад Гомелю, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Чачэрскам і з аўтамабільнымі шляхамі Бабруйск — Крычаў і Гомель — Магілёў.

Карма — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Да нашага часу тут захавалася шляхецкая сядзіба і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, якія з савецкага часу знаходзяцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя знаходкі на месцы сучаснага мястэчка датуюцца 26 тысячагодзьдзем да нашай эры[1]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўпамінаецца ў 1665 годзе[1] як мястэчка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, шляхецкае ўладаньне[4]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павету ў зьвязку зь перадачай у вечнае карыстаньне рэчыцкаму мескаму пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўпамінаецца ў інвэнтары Чачэрскага староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лядоўня ў Стэфанаве, да 1914 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету[5] Магілёўскай губэрні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.

На 1847 год у склад Кармянскай воласьці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; празь мястэчка праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народная вучэльня. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сынагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 200 двароў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 25 лютага 1919 году тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 году бальшавікі здушылі выступленьне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Карма знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Рагачоўскага раёну, у 1965—1966 гадох — Чачэрскага.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[6]; 1998 год — 4,8 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[9]; 2017 год — 7583 чал.[10]; 2018 год — 7624 чал.[2]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сьвітанак над Сожам».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карма разьвіваецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтар з Рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Карма»[11].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты);
  • Могілкі юдэйскія;
  • Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.);
  • Царква Сьвятога Мікалая (1832).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Кляшчук А. Кармянскае прыцягненьне // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) — С. 201.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. — С. 52.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. — S. 403.
  6. ^ Лебедзева В. Карма // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. — С. 117.
  7. ^ Карма, гарадскі пасёлак // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. — С. 75.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карма (Кармянскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў