Перайсьці да зьместу

Карлес Пудждэмон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Карлас Пучдэмонт»)
Карлес Пудждэмон
кат. Carles Puigdemont i Casamajó
Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі
12 студзеня 2016  28 кастрычніка 2017
Папярэднік Артур Мас
Наступнік пасада часова скасаваная
Мэр Жыроны
1 ліпеня 2011  11 студзеня 2016
Папярэднік Ганна Паганс
Наступнік Альбэрт Бальеста
Дэпутат парлямэнту Каталёніі ад Жыроны
11 лістапада 2006  27 кастрычніка 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся29 сьнежня 1962 (63 гады)
Амэр, Жырона, Гішпанія
ПартыяКаталёнская незалежніцкая партыя
Сужэнец Марсэля Топар
Дзеці Дочкі: Магалі, Марыя
Бацька Хавіер Пудждэмон
Маці Нурыя Касамажо
Подпіс
Сайт carlespuigdemont.cat (кат.)

Ка́рлес Пудждэмо́н-і-Касамажо́ (па-каталянску: Carles Puigdemont i Casamajó) — каталёнскі палітык з гораду Жырона. Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі з 12 студзеня 2016 году да 28 кастрычніка 2017 году, калі пасада была часова скасаваная гішпанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзыдэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасьць Каталёніі[1].

Па прафэсіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Ўнівэрсытэце Жыроны. Вольна валодае ангельскай, францускай, румынскай, гішпанскай і каталёнскай мовамі.