Каркаваду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каркаваду
Гара Каркаваду над местам Рыё-дэ-Жанэйра
Вышыня 710 м н. у. м.
Краіна Бразылія
Месцазнаходжаньне Рыё-дэ-Жанэйра
Кантынэнт Паўднёвая Амэрыка
Каркаваду на мапе Бразыліі
Каркаваду
Каркаваду
Каркаваду

Каркаваду (па-партугальску: Corcovado, што азначае «гарбаты») — гара на тэрыторыі места Рыё-дэ-Жанэйра.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статуя Хрыста Збаўцы на вяршыні гары

Гранітны пік вышынёй 710 мэтраў, разьмешчаны ў лесе Ціжука, у нацыянальным парку, у межах гораду. Гара Каркаваду ляжыць на захад ад цэнтру Рыё-дэ-Жанэйра і бачная зь вялікай адлегласьці з амаль усіх раёнаў места. Гара зьяўляецца сусьветна вядомай каштоўнасьцю дзякуючы статуі Ісуса Хрыста вышынёй 38 мэтраў, якая стаіць на яе вяршыні. Статуя таксама вядомая як «Хрыстос Збаўца» або «Ісус на Каркаваду».

Наведваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да вяршыні і статуі можна дабрацца вузкай аўтамабільнай дарогай або на цягніку па зубчастай чыгунцы «Каркаваду», даўжыня якой складае 3,8 кілямэтраў, якая была адчынена ў 1884 року[1] і адрэстаўраваная ў 1980. Чыгунка выкарыстоўвае адначасова тры электрычныя цягнікі з двух вагонаў кожны, агульнай умяшчальнасьцю 540 пасажыраў у гадзіну. Уздым у гару на цягніку займае каля 20 хвілінаў і адбываецца кожныя 20 хвілінаў. З-за абмежаванай пасажыраўмяшчальнасьці, чаканьня месца на станцыі можа заняць некалькі гадзінаў. Ад канчатковай станцыі цягніку і дарогі да назіральнай пляцоўцы ля падножжа статуі можна дабрацца па лесьвіцы ў 223 прыступкі, ліфтамі і эскалатарамі. Гэта адзін з самых папулярных турыстычных маршрутаў у Рыя-дэ-Жанэйра на працягу ўсяго року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]