Карвач (Мазавецкае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карвач
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Пшасныскі
Гміна: Пшасныш
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 06-300
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′32″ пн. ш. 20°57′29″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 20.95806° у. д. / 53.00889; 20.95806Каардынаты: 53°0′32″ пн. ш. 20°57′29″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 20.95806° у. д. / 53.00889; 20.95806
Карвач на мапе Польшчы
Карвач
Карвач
Карвач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́рвач (па-польску: Karwacz) — вёска ў Мазавецкім ваяводзтве, у Пшасныскім павеце, у гміне Пшасныш. Знаходзіцца ля ракі Мараўкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адам Банецкі лічыў датай узьнікненьня вёскі 1431 год. Але ж Казімеж Рымут сьцьвярджае, што Карвач існаваў ужо ў 1394 годзе. Напачатку XV стагодзьдзя вёскай валодаў род Карвацкіх, прозьвішча якіх паходзіць ад назову вёскі. У 1827 годзе ў вёсцы было 32 дамы й 222 жыхары. Паводле «Слоўніка геаграфічнага Царства Польскага» (1882—1902) — вёска ў Пшасныскім павеце, цэнтар гміны Карвач. Тут жыло 465 чалавек, было 44 дамы, цагельня, млын і карчма. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Астралэнцкага ваяводзтва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]