Перайсьці да зьместу

Караімы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Караім»)
Бажніца караімаў (кенэса) у Троках

Караімы (саманазва: карайлар) — цюрскі народ, які жыве ва Ўкраіне (пераважна ў Крыме), на Віленшчыне (Вільня, Трокі), Расеі, Польшчы. Іх агульная колькасьць у гэтых краінах паводле апошніх попісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.

Караімы разам з крымчакамі ды крымскімі татарамі прызнаныя Ўкраінай аўтахтонным народам Крыму.

Частку крымскіх караімаў у другой палове XIV стагодзьдзя захапіў у палон Вітаўт і расьсяліў па абшарах Вялікага Княства Літоўскага. Доўгі час караімаў атаясамлівалі з жыдамі і адно пры канцы XVIII ст. іх сталі ўважаць асобнаю народнасьцю.

Караімы зьяўляюцца пасьлядоўнікамі, на думку адных, аднае з плыняў юдаізму, на думку іншых, апрычонага веравызнаньня — караімізму, які аб’ядноўвае ў сабе рысы юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Караімская мова належыць да кіпчацкай групы цюрскіх моваў. Адзіная літаратурная мова не сфармавалася. Адрозьніваюць паўночны (троцкі), паўднёвы (галіцкі) і крымскі дыялекты караімскай мовы.

Кенэса ў Вільні

Крымскія караімы зьяўляюцца нашчадкамі цюрскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIIIX стст. у склад Хазарскага каганату.

  • Тюркские народы Крыма: Караимы. Крымские татары. Крымчаки — Москва, 2003. — 459 стр. ISBN 5-02-008853-6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Караімысховішча мультымэдыйных матэрыялаў