Перайсьці да зьместу

Каратэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтэр’ер Ніпон-Будокану.

Спаборніцтвы па каратэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ладзіліся з 5 па 7 жніўня 2021 году ў палацы Ніпон-Будокан у Токіё. Гэта быў першы раз калі каратэ зьявілася на летніх Алімпійскіх гульнях. Каратэ было адным з чатырох дадатковых відаў спорту, якія былі дададзеных у алімпійскую праграму адмыслова на выданьне 2020 году[1], ня стаўшы сталым відам спорту[2][3]. У жніўні 2022 году стала вядома, што каратэ ня трапіць на летнія Алімпійскія гульні 2024 году ў Парыжы, але яно ўвайшло ў кароткі сьпіс дзеля ўлучэньня ў расклад летніх Алімпійскіх гульняў 2028 году, аднак у канчатковым выніку яно не было абранае[4][5]. Акрамя беспасярэдне самых адзінаборстваў у трох розных вагавых катэгорыяў, была ўлучаная сольная праграма ката як сярод мужчынаў і жанчынаў. Удзельнікі абіралі ката для дэманстрацыі з 102 катаў, кадыфікаваныя Сусьветнай фэдэрацыяй каратэ. Удзельнікам не дазвалялася дэманстраваць адное і тое ж ката двойчы падчас турніру. У кожным відзе спорту брало ўдзел 10 спартоўцаў. Былі разыграныя 8 камплектаў мэдалёў.

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
Ката Сьцяг Японіі Рыё Кіюна Сьцяг Гішпаніі Даміян Кінтэра Сьцяг ЗША Арыел Торэс
Сьцяг Турэччыны Алі Сафуаглу
да 67 кг Сьцяг Францыі Стэвэн Да Каста Сьцяг Турэччыны Эрай Шамдан Сьцяг Казахстану Дархан Асадылаў
Сьцяг Ярданіі Абдэльрагман аль-Масатфа
да 75 кг Сьцяг Італіі Люіджы Буса Сьцяг Азэрбайджану Рафаэль Агаеў Сьцяг Вугоршчыны Габар Харшпатакі
Сьцяг Украіны Станіслаў Гаруна
больш за 75 кг Сьцяг Ірану Саджад Ганджзадэ Сьцяг Саудаўскай Арабіі Тарэг Гамэдзі Сьцяг Японіі Рутара Арага
Сьцяг Турэччыны Угур Акташ
Жанчыны
Ката Сьцяг Гішпаніі Сандра Санчэс Сьцяг Японіі Кіёў Сімізу Сьцяг Ганконгу Грэйс Ло
Сьцяг Італіі Вівіяна Батара
да 55 кг Сьцяг Баўгарыі Івет Гаранава Сьцяг Украіны Анжаліка Тарлюга Сьцяг Аўстрыі Бэтына Плянк
Сьцяг краіны або тэрыторыі Вэн Цу Юн
да 61 кг Сьцяг Сэрбіі Ёвана Прэкавіч Сьцяг Кітаю Інь Сяоянь Сьцяг Эгіпту Гіяна Фарук
Сьцяг Турэччыны Мэрвэ Чобан
больш за 61 кг Сьцяг Эгіпту Фэр’яль Абдэльазіз Сьцяг Азэрбайджану Ірына Зарэцкая Сьцяг Кітаю Гун Лі
Сьцяг Казахстану Сафія Бярульцава

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]