Перайсьці да зьместу

Каранавірусная інфэкцыя-2019 у Азэрбайджане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Распаўсюджваньне каронавіруса ў Азэрбайджане пачалося 28 лютага 2020 года, калі створаным напярэдадні спраўная ўправа ўрадам Азэрбайджана быў выяўлены першы выпадак заражэньня каронавіруснаю заразаю. Заражаным аказаўся грамадзянін Расеі.

З 19 сакавіка 2020 года краіне дзейнічае старонка ў сеціве пра каронавірус, які паведамляе пра бягучы стан спраў па барацьбе зь вірусам у Азэрбайджане, ведамсьцямі па захворваньням, а таксама радамі для насельніцтва і сувязь з лекарам для дадатковых ведаў. Паводле дзяржаўным ведамасьцям старонкі, на 25 сакавіка 2020 году ў Азэрбайджане апісалі 93 выпадка заражэньня, 2 выпадкі смяротнага зыходу, 10 выпадкаў выздараўленьня[1], а таксама 2 914 асоб знаходзяцца ў затворы[2].

28 лютага спраўная ўправа пацьвердзіла першы выпадак заражэньня кароанвірусам на землях Азэрбайджана[3], якім аказаўся грамадзянін Расейскае Фэдэрацыі, што прыехаў зь Ісламскае Рэчыпаспалітае Іран[4].

29 лютага яшчэ ў 2 грамадзян Азербайджана, якія вярнуліся зь Ісламскай Рэспублікі Іран, быў пацьверджаны выпадак заражэньня[5]. У той жа дзень улалы на два тыдні зачыніў мяжу з Іранам[6].

5 сакавіка яшчэ 3 прыбылі (1 — грамадзянін Нямеччыны, астатнія 2 — грамадзяне Азэрбайджана, якія атрымліваюць навуку ў іранскім горадзе Кум) у Азэрбайджане зь Ірана быў пацьверджаны выпадак заражэньня каронавіруснаю заразаю[7].

6 сакавіка яшчэ 3 асобы, якія прыбылі ў Азэрбайджан зь Ірана, быў пацьверджаны выпадак заражэньня[8][9].

9 сакавіка яшчэ 2 грамадзяніна Азэрбайджана былі заражаныя каронавірусам[10].

11 сакавіка яшчэ ў 2 быў пацьверджаны выпадак заражэньня. Трое раней заражаных грамадзян Азэрбайджана сталі здаровымі і выпісаныя дадому[11].

12 сакавіка быў пацьверджаны першы выпадак сьмерці ў краіне: Грамадзянка Азэрбайджана, 1969 года нараджэньня, якая вярнулася зь Ісламскае Рэчыпаспалітае Іран пакутавала ад самаабарончага[a] захворваньня чырвонай ваўчанкі і апошняе стадыяю пастаяннае лёгачнае недастатковасьці[12].

13 сакавіка былі пацьверджаныя яшчэ 4 выпадкі заражэньня. Грамадзяне вярнуліся зь Ірана і Італіі[13].

14 сакавіка яшчэ 3 грамадзяніна Азэрбайджана былі вылечаны ў бальніцы асобага строгага затвору і адпушчаныя дадому[14].

17 сакавіка было апісана 9 новых выпадкаў заражэньня[15].

18 сакавіка яшчэ 4 чалавекі, заражаных былі адпушчаныя дадому ў сувязі з выздараўленьнем[16].

19 сакавіка ў Азэрбайджане выяўлена 10 новых выпадкаў заражэньня[17].

21 сакавіка было апісана яшчэ 9 новых выпадкаў заражэньня хваробаю[18].

22 сакавіка было выяўлена 12 новых выпадкаў заражэньня хвробаю[19].

23 сакавіка было апісана 7 новых выпадкаў заражэнььня[20].

24 сакавіка спраўная ўправа абвясьціла пра яшчэ 15-ці новых выпадках заражэньня хваробаю[21]

25 сакавіка было выяўлена 6 новых выпадкаў заражэньня і 1 выпадак сьмерці. Хворы пакутаваў на цукровы дыябэт, ішэмічную хваробу сэрца і памёр у дзень паступленьня ў бальніцу[22].

Адмена мерапрыемстваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

3 сакавіка 2020 года быў адкладзены першы тур Кубка Баку гонак на ровэрах, які павінен быў прайсьці 7-8 сакавіка, а таксама перанесены гульні чэмпіянату Азэрбайджана па баскетболе[23].

10 сакавіка былі адмененыя ўсе сьвяточныя мерапрыемствы, зьвязаныя са сьвятам Наўруз[24].

13 сакавіка былі адмененыя астатнія спаборніцтвы Кубка сьвету па спартыўным целадзьвігу, якія павінны былі адбыцца ў Баку ў наступныя два дні[25]. 14 сакавіка быў таксама адменены 7-ы адкрыты турнір па мастацкаму целадзьвігу на прызы Яны Батыршынай, які павінен быў быць на 17 19 красавіка[26].

14 сакавіка быў адменены чэмпіянат Эўропы па каратэ, які павінен быў адбыцца ў Баку 25 — 29 сакавіка[27].

17 сакавіка 2020 года УЕФА абвясьціў, што правядзеньне Эўра-2020 (Азэрбайджан зьяўляецца адной з краінаў, якія прымаюць) будзе адкладзена на год з-за распаўсюджаньня каронавіруса ў Эўропе ў 2020 годзе[28]. У гэты ж дзень усе футбольныя клубы краіны прыпынілі сваю дзейнасць на нявызначаны тэрмін[29].

22 сакавіка Азэрбайджан выявіў свае жаданьне адмовіцца ад правядзеньня Гран-Пры ў Азэрбайджане, які меў адбыцца 7 чэрвеня, патлумачыўшы гэта тым, што падрыхтоўка гарадское дарогі патрабуе вялікіх выдаткаў і павінна пачацца ўжо ў красавіку, а ў выпадку больш позьняе адмены гонкі грошы будуць выдаткаваныя без патрэбы[30].

Дапамога іншым краінам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

7 сакавіка ўрад Азэрбайджана вылучыў Ірану 5 мільёнаў даляраў ЗША для барацьбы з каронавірусам[31].

  1. Az?rbaycanda cari v?ziyy?t.
  2. Названо количество находящихся на карантине в Азербайджане. Информационное Агентство Репорт.
  3. iIlk koronavirus (COVID - 19) infeksiyas?na yoluxma fakt? | Az?rbaycan Respublikas?n?n Nazirl?r Kabineti Старонка Ўраду Азэрбайджану(недаступная спасылка)
  4. Оперативный штаб подтвердил первый случай заражения коронавирусом в Азербайджане.
  5. Оперативный штаб: У двоих граждан Азербайджана подтвержден факт заражения коронавирусом.
  6. Азербайджан закрыл границу с Ираном.
  7. Число зараженных коронавирусом в Азербайджане достигло шести.
  8. g?l?n uc Az?rbaycan v?t?ndas?nda koronavirus askarland? Az?rbaycan Respublikas?n?n Nazirl?r Kabineti. nk.gov.az(недаступная спасылка)
  9. Three more Azerbaijani citizens test positive for coronavirus after returning from Iran. Trend.Az
  10. Two more Azerbaijani citizens test positive for coronavirus after returning from Iran. Trend.Az
  11. Оперативный штаб: Три гражданина Азербайджана, зараженные коронавирусом, выздоровели и выписаны домой.
  12. Оперативный штаб: Скончалась гражданка Азербайджана, заразившаяся коронавирусом.
  13. Еще у четырех граждан Азербайджана выявлен коронавирус. Информационное Агентство Репорт.
  14. В Азербайджане выздоровели еще три инфицированных коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
  15. В Азербайджане зарегистрировано 3 новых факта заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
  16. В Азербайджане еще четверо вылечились от коронавируса. Информационное Агентство Репорт.
  17. В Азербайджане выявлено 10 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
  18. В Азербайджане выявлено еще 9 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
  19. В Азербайджане выявлено 12 новых случаев заражения COVID-19. Информационное Агентство Репорт.
  20. В Азербайджане зафиксировано 7 новых случаев заражения коронавирусом. Информационное Агентство Репорт.
  21. В Азербайджане установлено еще 15 фактов заражения коронавирусом - Оперативный штаб. Trend.Az
  22. Еще 6 случаев заражения коронавирусом в Азербайджане, один заболевший скончался. Информационное Агентство Репорт.
  23. В Азербайджане отменен ряд спортивных мероприятий - Оперативный штаб. АМИ Trend.
  24. В Азербайджане отменили праздничные мероприятия из-за коронавируса. РИА Новости.
  25. Финалы Кубка мира отменены. Федерация гимнастики Азербайджана.
  26. Международный турнир в Баку отменен. Федерация гимнастики Азербайджана.
  27. В Баку отменен чемпионат Европы по каратэ. Информационное Агентство Репорт.
  28. УЕФА отложил ЕВРО-2020 на год. UEFA.com(недаступная спасылка)
  29. Все азербайджанские клубы приостановили деятельность из-за коронавируса. Azerifootball.com
  30. Азербайджан отказывается от проведения «Формулы-1». Haqqin.az
  31. Правительство Азербайджана выделило Ирану для борьбы с коронавирусом $5 млн - Кабинет министров. АМИ Trend.
  1. Аўтаімуннага захворваньня.