Каралеўства Фінляндыя (1918)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Каралеўства Фінляндыя»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каралеўства Фінляндыя
па-фінску: Suomen kuningaskuntahanke
па-швэдзку:
Konungariket Finland 
Flag of Finland.svg
 
Red flag.svg
9 кастрычніка 1918—17 ліпеня 1919 Flag of Finland.svg
Сьцяг Каралеўства Фінляндыі Герб Каралеўства Фінляндыі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Maamme / Vårt land»
Афіцыйная мова швэдзкая, фінская
Сталіца Хэльсынкі
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія

Карале́ўства Фінля́ндыя (па-фінску: Suomen kuningaskuntahanke, літаральна: «Праект каралеўства Фінляндыі», па-швэдзку: Konungariket Finland) — форма дзяржаўнага кіраваньня ў Фінляндыі, якая фармальна існавала ў пэрыяд з 9 кастрычніка 1918 па 17 ліпеня 1919 году. Аднак кароль так і не прыбыў у краіну й не падпісаў ніводнага дзяржаўнага дакумэнту. Роля кіраўніка дзяржавы выконваў рэгент.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку грамадзянскае вайны ў Фінляндыі 1918 году й палітычных рэпрэсіяў, якія праводзіліся сіламі фінляндзкіх «белых», якія ў ёй перамаглі, у парлямэнце Фінляндыі была сфармаваная кіравальная большасьць, якая выключала ўдзел левых фракцыяў. У парлямэнце, скліканым у траўні 1918, з 92 дэпутатаў-сацыял-дэмакратаў 40 хаваліся ў Расеі, а каля 50 былі арыштаваныя. На першае паседжаньне прыбылі 97 правых дэпутатаў і адзін сацыял-дэмакрат Маці Паасівуоры. Манархічныя ідэі сярод дэпутатаў былі асабліва папулярныя. Парлямэнт атрымаў мянушку «парлямэнт-кукса» (па-фінску: Tynkaeduskunta). Максымальная колькасьць дэпутатаў была 111 пры належных 200. З-за няпоўнага прадстаўніцтва рашэньні парлямэнта былі асабліва спрэчнымі.

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы траўня 1918 у Сэнаце Фінляндыі у большасьці былі манархісты. 18 жніўня 1918 году парлямэнт Фінляндыі прасіў Сэнат (44 галасамі з 58) прыняць неабходныя меры да ажыцьцяўленьня пераходу Фінляндыі ў каралеўства. Прыхільнікамі манархіі зьяўляліся шматлікія палітыкі й значныя прадстаўнікі культуры, такія як кампазытар Ян Сыбэліюс, мастак Аксэні Гален-Калела і архітэктар Эліель Саарынэн.

9 кастрычніка 1918 парлямэнт 41 голасам з 64 вырашыў абраць караля, грунтуючыся на артыкуле 38 Канстытуцыі Швэцыі 1772 году. У артыкуле гаварылася, што калі кіравальны род перапыніўся, можна абраць новага караля. Паколькі расейскі імпэратар Мікалай II зрокся (у тым ліку, і ад пасаду Вялікага княства Фінляндзкага), і ніхто не прэтэндаваў па законе на фінскі пасад, гэта дазваляла юрыдычна выкарыстоўваць артыкул Канстытуцыі Швэцыі 1772 годы. Рэспубліканцы і сацыял-дэмакраты байкатавалі галасаваньне, у якім удзельнічала каля траціны дэпутатаў (64 з 200). Самымі вядомымі кандыдатамі на трон былі: сын нямецкага імпэратара Оскар (адпрэчаны), герцаг Адольф Фрыдрых Мэкленбург-Швэрынскі, сын караля Швэцыі Густава V Вільгельм, а таксама сын Вільгельма — Лэнарт, школьнага ўзросту.

9 кастрычніка 1918 у парлямэнце каралём Фінляндыі быў абраны швагер нямецкага імпэратара Вільгельма II прынц гэсэнскі Фрыдрых Карл (Фрэдрык Каарле ў фінскай транскрыпцыі). Імя караля «Вяйнё I» (па-фінску: Vaino I), якое згадваецца ў літаратуры, было прыдуманае фінскім сатырыкам Вяйнё Нуортэва які пісаў пад псэўданімам Ольлі.

Да прыбыцьця абранага караля ў Фінляндыю й яго каранаваньня, абавязак кіраўніка дзяржавы павінен быў выконваць рэгент — дзейны фактычны кіраўнік дзяржавы, старшыня Сэнату (ураду) Фінляндыі Пэр Эвінд Сьвінхувуд.

Аднак усяго празь месяц у Нямеччыне адбылася рэвалюцыя. 9 лістапада Вільгельм II пакінуў уладу й зьбег у Нідэрлянды, а 11 лістапада было падпісанае Камп’енская мірная дамова, якае завяршыла Першую сусьветную вайну.

Сэнат, які сымпатызаваў Нямеччыне, быў распушчаны 18 лістапада 1918 году. 27 лістапада прыступіў да працы новы ўрад, які ўзначаліў лідэр фінляндзкае партыі «старафіннаў» (па-фінску: Vanhasuomalaiset) Лауры Інгман (Першы кабінэт Інгмана). Урад быў пераназваны з Сэнату ў Дзяржаўную Раду. З манархістам Інгманам туды ўвайшлі шэсьць прыхільнікаў манархіі й шэсьць прыхільнікаў рэспублікі. Пагроза з Захаду вымусіла ўрад Інгмана прасіць прынца адмовіцца ад пасады. Ён зрокся ад кароны 12 сьнежня 1918, а 16 сьнежня нямецкія войскі пасьля параду на Сэнацкага пляцу Хэльсынкі пагрузіліся на караблі й адплылі на радзіму.

Галоўнай мэтай новага ўраду было атрымаць прызнаньне незалежнасьці ад заходніх дзяржаваў. Прызнаньне Францыі было атрыманае яшчэ ў студзені 1918, але дыпляматычныя адносіны былі перапыненыя пасьля выбараў караля.

12 сьнежня 1918 году[1] Сьвінхувуд, новым зьнешнепалітычным становішчам, абвясьціў парлямэнту пра сваю адстаўку з пасады рэгента Фінляндыі. У той жа дзень парлямэнт ухваліў адстаўку й абраў новым рэгентам генэрала Манэргейма. Заканадаўча зьмена формы кіраваньня адбылася 17 ліпеня 1919 году пасьля выбараў новага складу парлямэнту ў сакавіку 1919 году. Нявызначанасьць, якая працягвалася паўтара году, завяршылася. За гэты час урад прадставіў парлямэнту два праекты зьменаў за рэспубліку й два за манархію. Гэтая зьмена ў заканадаўстве пратрымалася да 2000 году, калі формай кіраваньня стала парлямэнцкая рэспубліка[2]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Маннергейм К.Г. Мемуары. — Военная Литература.
  2. ^ http://www.finlex.fi/fi/laki/ajantasa/1999/19990731#P131 Асноўны закон Фінляндыі