Карагеоргі
| Карагеоргі | |
| па-сэрбску: Ђорђе Петровић Карађорђе | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 3 (14) лістапада 1768 |
| Памёр | 14 (26) ліпеня 1817[1] (48 гадоў) |
| Сужэнец | Елена Петравіч[d] |
| Дзеці | Аляксандар Карагеоргіевіч[d] і Алекса Карагеоргіевіч[d] |
| Бацька | Q20437379? |
| Маці | Q20434965? |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Карагео́ргі, Гео́ргі Чо́рны (сапр. Гео́ргі Пе́травіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сэрбія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сэрбскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.
Удзельнік антытурэцкага паўстаньня 1787 году, пасьля паразы якога ўцёк у аўстрыйскія ўладаньні; за адмову пайсьці зь ім забіў бацьку (паводле іншых зьвестак, айчыма, адсюль мянушка — «чорны»).
У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сэрбскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сэрбскага паўстаньня 1804—13, абраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавай радай, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сэрбскім правадыром» (фактычна князем).
Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у зьнешняй палітыцы арыентаваўся на Расею. Пасьля разгрому паўстаньня ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бэсарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сэрбію, дзе і быў забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119236710 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.