Карабаўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Карабаўд[1] (лац. Chariobaudes; ? — 13 жніўня 408) — афіцэр Заходняй Рымскай імпэрыі германскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаў пасаду magister militum per Gallias за часамі Стыліхона. У 407 годзе уцёк з Галіі праз тое, што яго войскі далучыліся да ўзурпатара Канстантына III.

Улетку 408 году адбылося паўстаньне рымскіх войскаў, разьмешчаных у Тыцыніюме (Павія), якія былі незадаволеныя тым, як Стыліхон змагаўся з уварваньнем у Галію і ўзурпацыяй Канстантына. Карабаўд быў адным з найбольш вядомых пасьлядоўнікаў Стыліхона, таму яго забілі адным зь першых, 13 жніўня[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Veh O., Rebenich S., Zosimus <Historicus>: Neue Geschichte. — A. Hiersemann, 1990. S. 379.
  2. ^ Reynolds J. Defending Rome: The Masters of the Soldiers. — Xlibris Corp, 2011. P. 80.