Капітуляцыя пад Перавалочнай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Схема раскладу войскаў перад капітуляцыяй

Капітуляцыя пад Перавалочнай — капітуляцыя рэштаў швэдзкае арміі пад украінскім мястэчкам Перавалочна 30 чэрвеня (11 ліпеня 1709, альбо 1 ліпеня, паводле тагачаснага швэдзкага календару), у час Вялікае Паўночнае вайны.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бітва пад Палтавай

Пасьля паразы пад Палтавай, Карл XII меў намер перавесьці швэдзкае войска на іншы бераг Ворсклы і, такім чынам, дайсьці да татарскіх земляў. Наступнай раніцай пасьля бітвы, падчас выхаду з Новых Санжараў, аніякіх загадаў не давалася, і паход працягнуўся ўздоўж правага берагу Ворсклы. Каля мястэчка Кішэнькі быў брод праз Ворсклу, але праз памылкі некалькіх афіцэраў, войска прайшло міма яго, дайшоўшы да Перавалочны, што за пяць кілямэтраў на поўдзень.

Капітуляцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл XII з 2000 жаўнераў здолеў перайсьці Дняпро і трапіць да туркаў з мэтай хутка пераправіцца адтуль у Польшчу. Але 16-тысячны корпус на чале з генэралам Левэнгаўптам быў прыціснуты 9-тысячным расейскім корпусам князя Меншыкава да Дняпра. Тады Левэнгаўпт спытаў вышэйшых афіцэраў, што рабіць: змагацца, або здацца ў палон? Караліны абралі апошняе[1].

Уплыў на далейшую хаду вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капітуляцыя пад Перавалочнай стала вырашальным фактарам у пераломе хады Вялікае Паўночнае вайны і далейшае перамогі ў ёй Расеі. У расейскі палон трапілі 983 швэдзкіх афіцэраў (у т. л. генэрал Левэнгаўпт, які памёр у палоне ў 1719 годзе), 12 575 жаўнераў ды 6456 чалавек, не прымаўшых удзелу ў баях (прыслуга, жанчыны, дзеці)[2]. Карл XII нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць свайго генэрала з палону, а сам на некалькі гадоў застаўся ў Бэндэры, у тагачаснай Асманскай імпэрыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Uddgren, H.E. Karolinen Adam Ludvig Lewenhaupt. — Uddevala: Barneviks Tryckeri, 1950. — С. 198.
  2. ^ Englund, Peter Poltava. — 1988. — С. 340-341. — ISBN ISBN 91-7486-050-X