Касьцёл Сьвятой Ганны (Ракаў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Ракаў |
| Каардынаты | 53°57′58,28″ пн. ш. 27°04′10,16″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата заснаваньня | XIX ст. |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне гістарычнага мястэчка, на каталіцкіх могілках, на Менскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму і нэаготыкі. Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Касьцёл Сьвятой Ганны збудавалі ў 1830 годзе як могілкавую капліцу. Прыкладна ў гэты ж час пры ўваходзе на могілкі паставілі мураваную браму.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаготыкі і клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаецца паўцыркульным уваходным парталам, завершаным трыкутным франтонам з чацьверыковай Сыгнатуркай і кутнымі пінаклямі, у тымпане месьціцца круглая люкарна-«ружа». Карніз падзяляецца стральчатай аркай уваходнага парталу. Сьцены аздабляюцца гранёнымі пілёнамі (кутныя завяршаюцца пінаклямі), падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках паўцыркульных аконных праёмаў.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю на падугах. За трапэцападобнай алтарнай часткай знаходзіцца паўкруглая закрысьція. Над уваходам — хоры на двух слупах з бакавымі вітымі ўсходамі. Пад алтаром знаходзіцца крыпта[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 312.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.