Каоры Сакамота
| Каоры Сакамота | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-японску: 坂本 花織 |
| Нарадзілася | 9 красавіка 2000 (25 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | фігурыстка |
Каоры Сакамота (па-японску: 坂本花織; 9 красавіка 2000 году) — японская фігурыстка, якая выступае ў адзінкавым катаньні. Прызэрка Алімпійскіх гульняў ды шматразовая чэмпіёнка сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзіцём стала на каўзачы. У апошнія дні 2014 году дэбютавала на чэмпіянаце Японіі, дзе была шостай. Тым ня менш, у наступныя гады спалучала выступы ў юніёрскіх турнірах і дарослых спаборніцтвах. У перадалімпійскі сэзон 2017—2018 гадоў сканцэнтравалася на выступах у прафэсійным фігурным катаньні. У кастрычніку 2017 году запачаткавала выступы на этапах Гран-пры, адкатаўшы на этапе ў Маскве. Перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2018 году нечакана перамагла на чэмпіянаце чатырох кантынэнтаў, а на Алімпіядзе была шостай. У сьнежні таго ж году стала чэмпіёнкай Японіі[1].
Кароткая і адвольная праграмы спартоўкі на этапе Гран-пры ў Амэрыцы ў 2019 годзе | ||||||||||
У 2021 годзе зноў стала чэмпіёнкай краіны. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году Сакамота ўзяла ўдзел як адзіночных катаньнях, гэтак і ў камандных спаборніцтвах. У складзе каманды фігурыстка выступіла ў адвольнай праграме, без памылак выканала сваю праграму, што прынесла зборнай дзевяць пунктаў[2] і бронзавыя мэдалі[3]. Аднак, па дыскваліфікацыі расейскіх спартоўцаў японская зборная атрымала срэбныя мэдалі. У асабістым турніры ў кароткай праграме фігурыстка чыста адкатала сваю праграму і разьмясьцілася на прамежкавым трэцім месцы, палепшыўшы асабісты рэкорд[4]. Паводле вынікаў адвольнай праграмы таксама была трэцяй, што прынесла ёй бронзавы мэдаль з агульнай колькасьцю пунктаў роўнай 233,13[5].
У сакавіку 2022 году японка ўзяла на чэмпіянаце сьвету залаты мэдаль у адзіночных катаньнях, паўтарыўшы ў наступныя гады свой вынік яшчэ двойчы. У гэтыя ж часы спартоўка ўсьцяж абараняла свой тытул чэмпіёнкі Японіі. На чэмпіянаце сьвету 2025 году пасьля трох гадоў дамінаваньня саступіла тытул наймацнейшай фігурысткі амэрыканцы Алісы Лю, прагуляўшы ёй як у кароткай праграме, гэтак і адвольным выступе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sakamoto shakes it up at Japanese Nationals; win's first title. Golden Skate (23.12.2018). Архіўная копія ад 05.11.2021 г.
- ↑ Результаты произвольной программы женщин в командном турнире по фигурному катанию на Олимпиаде-2022: Валиева показала лучший результат, Сакамото – 2-я. Sports.ru (07.02.2022). Архіўная копія ад 20.03.2022 г.
- ↑ Российские фигуристы выиграли командный турнир на Олимпиаде в Пекине. РИА Новости (07.02.2022). Архіўная копія ад 03.03.2022 г.
- ↑ Результаты короткой программы у женщин на турнире по фигурному катанию на Олимпиаде-2022: Валиева выиграла, Щербакова – 2-я, Трусова – 4-я. Sports.ru (15.02.2022). Архіўная копія ад 20.03.2022 г.
- ↑ Олимпиада-2022. Фигурное катание. Щербакова победила, Трусова – 2-я, Сакамото – 3-я, Валиева – 4-я. Sports.ru (17.02.2022). Архіўная копія ад 24.03.2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на ISU

