Каньяк (горад)
| Каньяк франц. Cognac | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Новая Аквітанія | ||
| Дэпартамэнт | Шаранта | ||
| Першыя згадкі | 1215 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Cognac[d] | Morgan Berger[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 27 м, 23 м[2], 5 м[3] і 53 м[3] | ||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Каардынаты | 45°42′ пн. ш. 0°20′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 16100[5] | ||
| Сайт | ville-cognac.fr (фр.) | ||
| Каньяк на мапе Францыі Каньяк | |||
Каньяк (па-француску: Cognac) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Шаранта рэгіёну Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пуату-Шарант), паміж гарадамі Ангулем, Жарнак, Сэнт. Большая частка гораду разьмешчана на левым беразе ракі Шаранта. Спэцыялізуецца на вытворчасьці моцнага сьпіртнога напою каньяк, названага ў гонар гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рымляне называлі горад Каньякум (лац. Conniacum), пазьней назва спрасьцілася да Каньяк. У Сярэднявеччы праз Каньяк праходзіў адзін з паломніцкіх шляхоў у Сант’яга-дэ-Кампастэля. У IX стагодзьдзі ў Каньяк сталі ўзводзіцца ўмацаваньні. У 1215 годзе Каньяк атрымаў права гораду. Уваходзіў у склад графства (пазьней — герцагства) Ангулемскага.
Франсуа Ангулемскі (будучы кароль Францыск I) нарадзіўся ў коньяскім замку Валюа 12 верасьня 1494 году. Ён завітаў роднаму гораду права гандляваць сольлю, якая здабываецца на ўзьбярэжжы ў Ля-Рашэль, уверх па рацэ, што прывяло да разьвіцьця гораду, а пазьней і да ягонага ператварэньня ў цэнтар вытворчасьці каньяку.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловасьць гораду ў значнай меры арыентавана на вытворчасьць каньяку. Самыя вядомыя каньячныя домы: Hennessy, Martell, Rémy Martin, Camus і Otard.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 ліпеня 2007 году ў орадзе стартаваў 19 этап шматднеўкі Тур дэ Франс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |