Кантакт (часопіс)
Кантакт | |
Тэматыка | Беларуская культура |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
Краіна | Польшча |
Адрас | Варшава, дом Юрыя Туронка |
Заснавальнік | Юры Туронак |
Выдавец | Юры Туронак |
Галоўны рэдактар | Юры Туронак |
Дата заснаваньня | 1989 год |
Мова | Беларуская, |
Кантакт — часопіс, які пачалі выдаваць у ПНР. Галоўным рэдактарам і выдаўцом быў Юры Туронак.
З думкай пра паглыбленьне нацыянальнай адукацыі студэнтаў летам 1988 году Антон і Яўген Мірановічы, Сакрат Яновіч і Юры Туронак рашылі выдаваць пазацэнзурны часопіс «Кантакт»[1]. Усе яны здабывалі неабходныя сродкі і плянавалі тэматыку паасобных выпускаў, пісалі і прыцягвалі да супрацоўніцтва аўтараў з Польшчы і з замежжа. Юры Туронак быў рэдактарам, перапісчыкам тэкстаў на машынцы і арганізаваў друк у месьце Варшава. Выкарыстаныя матрыцы надзейным спосабам адпраўляліся ў Беларусь, дзе два нумары былі перадрукаваны.
Пачатак выпуску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы нумар «Кантакту» быў закончаны ў сьнежні 1988 году і надрукаваны ў студзені 1989 году накладам 400 асобнікаў. Такім самым накладам выдаваліся 2, 3 і 4-ы выпускі, апошні зь якіх — у ліпені 1989 году «Кантакт» карыстаўся посьпехам. Грошы зь яго продажу ў Польшчы і на Захадзе, дзе яго распаўсюджваў Валянцін Сельвесюк, а кур’ерам была Натальля Туронак (дачка Юрыя Туронка). Грошы кампэнсавалі зь невялікай надвышкай бясплатныя пастаўкі ў Беларусь, чым займаліся пераважна студэнткі. Такім чынам ужо з трэцяга нумара часопіс перастаў быць расходным, і аўтары атрымлівалі сьціплыя заробкі. А гэта была рэдкая зьява ў практыцы пазацэнзурных выдавецтваў.
Зьмест часопісу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Кантакт» быў форумам незалежнай беларускай палітычнай думкі, а асноўнай яго мэтай — прапаганда адраджэнскага руху.
На старонках часопіса абмяркоўваліся істотныя пытаньні Беларусі і беларускага жыцьця па-за яе межамі, спрэчныя пытаньні гісторыі, адносіны з суседнімі краінамі. «Кантакт» ня быў органам якой-небудзь грамады ці гуртку — ён быў адкрыты для разнастайных абгрунтаваных поглядаў, меўся адыграць ролю своеасаблівай школы палітычнага мысьленьня. Першы нумар «Кантакту» выклікаў супярэчныя водгукі. Калі «Вечерний Минск» (26.04.1989 году) назваў яго ледзь не правадніком фашызму[2], то беластоцкая газэта «Салідарнасьць» ад 10.04.1989 году не выключала яго ролі як крамлёўскай агентуры[2]. Такі быў кошт ідэйнай незалежнасьці выданьня. Паводле ацэнкі Веслава Харужага, аўтара кнігі пра беларускія пазацэнзурныя выданьні (Беласток, 1994), «Кантакт» своечасова адыграў істотную ролю ў фармаваньні агульнабеларускай грамадзка-палітычнай думкі. Відаць, таму дзесяць артыкулаў нашых аўтараў пазьней перадрукоўваліся ў беластоцкіх і менскіх выданьнях[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 174. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ а б в Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 175. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887