Канстанцін Вераніцын
| Канстанцін Вераніцын | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Канстанцін Васільевіч Вераніцын |
| Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1834 Астраўляне, Віцебскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 26 жніўня 1903 Пецярбург, Расейская імпэрыя |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, чыноўнік |
| Жанр | паэзія |
| Мова | беларуская мова і расейская мова |
| Значныя творы | «Тарас на Парнасе» «Два д'яўлы» |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Канстанцін Васільевіч Вераніцын[1][2][3][4][5][a] (13 чэрвеня 1834, Астраўляне, цяпер Гарадоцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 26 жніўня 1903, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з прыгонных сялянаў абшарнікаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, па атрыманьні «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».
Навучаўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 годзе паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 годзе ў ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго з годнасьцю агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладнікам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У 1900 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.
Памёр 13 (26) жніўня 1903 году ў Лясным пад Пецярбургам ад паралічу з прычыны кровазьліцьця ў мозг, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках (не захаваліся). Зьвесткі пра сьмерць Вераніцына выявіў у 2019 годзе Антон Францішак Брыль.[9]
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рукапісных сшытках фальклёрных і літаратурных твораў Аляксандра Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасьці й рэаліі несумненна сьведчаць пра повязь апошняга твора зь Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзьвюх паэмаў належыць адной асобе. На карысьць аўтарства Кантантына Вераніцына сьведчыць таксама яго біяграфія.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе на радзіме Канстанціна Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку паставілі мэмарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» й яе верагоднага аўтара.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аркадзь Шанскі. Эпоха Дударава скончылася // Наша ніва : газэта. — 27 верасьня 2002. — № 36 (298). — ISSN 1990-763X.
- ^ Валер Булгакаў. «Галоўную скрыпку іграў Адамовіч» (Ад укладальніка) // Да гісторыі беларускай літаратуры / Антон Адамовіч. — Менск: Зьміцер Колас, 2005. — 1464 с. — 800 ас. — ISBN 985-90050-3-6 і // Наша Ніва. - № 35 (441). - 23 верасьня 2005. - С. 18-19
- ^ Васіль Дэ Эм. 20 фактаў пра аўтара самага папулярнага твору ў гісторыі беларускай літаратуры // Беларуская служба Радыё «Свабода», 13 чэрвеня 2019 г. Праверана 27 ліпеня 2025 г.
- ^ Ужо сёньня: дзень нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 13 чэрвеня 2025 г. Праверана 27 ліпеня 2025 г.
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Два правапісныя стандарты // Беларускі клясычны правапіс: збор правілаў: сучасная нармалізацыя / рэд. Зьміцер Саўка, асыст. Настасься Мацяш. — Вільня: 2005. — 158 с.: «Пераадоленьне артаграфічнага дуалізму бачыцца ў канвэргенцыі стандартаў»
- ^ Адамовіч А. Да гісторыі беларускае літаратуры. — Менск, 2005. С. 1133.
- ^ Павел Хадзінскі, Паэме «Тарас на Парнасе» ўжо 135 гадоў. Цікавыя факты пра ўлюбёны пакаленьнямі твор, Новы час, 16 траўня 2024 г.
- ^ Браніслава Станкевіч, У Гарадку паставілі помнік «Тарасу на Парнасе», Радыё Свабода, 3 сьнежня 2001 г.
- ^ Брыль А. Некралог Канстанціна Вераніцына ў газеце «Новое время» // Роднае слова. № 12, 2019. С. 23.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Гаравы, Л. Лёс Канстанціна Вераніцына / Л. Гаравы // Народнае слова. — 1999.
- Кісялёў, Г. Канстанцін Вераніцын / Г. Кісялёў // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 154—155.
- Самы славуты ананім // Наша Ніва, 13 чэрвеня 2009 г.
- Цвірка, К. Канстанцін Вераніцын (1834—1904) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 285
- Подлипский, А. Витебские корни «Тараса» / А. Подлипский // Народнае слова. — 1996.