Перайсьці да зьместу

Канкляў (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канкляў
па-ангельску: Conclave
Выява лягатыпу
Жанр трылер[d][1][2][3][…], драматычны фільм[3][4][5] і фільм пра тайны[3]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Conclave[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Nick Emerson[d]
Мастак Cynthia Sleiter[d]
Вытворчасьць House Productions[d][6], FilmNation Entertainment[d][6] і Indian Paintbrush[d][7][8]
Распаўсюд Fórum Hungary[d][9], Société nouvelle de distribution[d][1] і Leonine Distribution[d][2]
Дата выхаду 30 жніўня 2024[10][11], 25 кастрычніка 2024[12][3][8], 31 кастрычніка 2024[9][3], 1 лістапада 2024[3], 7 лістапада 2024[3][4][13], 8 лістапада 2024[3], 20 лістапада 2024[3], 21 лістапада 2024[14][11][2][…], 29 лістапада 2024[12][3], 4 сьнежня 2024[1][3][15], 11 сьнежня 2024[3], 12 сьнежня 2024[3], 19 сьнежня 2024[3], 20 сьнежня 2024[3], 2 студзеня 2025[3], 9 студзеня 2025[3], 23 студзеня 2024[3] і 7 лютага 2025[3]
Працягласьць 121 хвіліна[14][2]
Краіна
Мова ангельская[5][8]
Бюджэт 20 000 000 $
Старонка на IMDb

Канкляў (па-ангельску: Conclave) — брытанска-амэрыканскі фільм 2024 году ў жанры палітычнага трылеру, экранізацыя аднайменнага рамана 2016 году Робэрта Харыса. Рэжысэрам выступіў Эдвард Бэргер.

Галоўныя ролі выканалі Рэйф Файнс, Стэнлі Тучы і Джон Літгау. Сусьветная прэмʼера фільма адбылася 30 жніўня 2024 году на кінафэстывалі ў Тэльюрайдзе, дзе крытыкі ўспрынялі яго вельмі высока, вылучыўшы «ролю ўсяго жыцьця» Рэйфа Файнcа[18].

Фільм быў назван адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2024 году Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амэрыканскім інстытутам кінамастацтва[19]. Акрамя іншых узнагарод, ён атрымаў шэсьць намінацыяў на прэмію «Залаты Глёбус» і выйграў у намінацыі «Найлепшы сцэнар».

Дзеяньне фільма адбываецца на працягу 72 гадзін у Ватыкане. Папа Рымскі раптоўна памірае. Духавенства ў смутку і разгубленасьці, але жыцьцё павінна працягвацца — надыходзіць час склікаць канкляў і абраць новага пантыфіка. Клопат пра арганізацыю канклава кладзецца на плечы кардынала Лоўрэнса. Маючы пэўныя сумненьні адносна веры — сумненьні не ў Богу, але ў касьцельнай арґанізацыі, — Лоўрэнс незадоўга да сьмерці Папы прасіў у яго дазволу пакінуць сваю пасаду, але Папа адмовіў. Паступова кардынал пачынае разумець, што гэта было абдуманае і прадбачлівае рашэньне Сьвятога Айца, які адчуваў, што хутка памрэ, і хацеў, каб канкляў узначаліў менавіта ён[20].

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Blanc J. AlloCiné (фр.) — 1993.
  2. 1 2 3 4 Lexicon of international films (ням.)Zweitausendeins.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Letterboxd (анг.) — 2011.
  4. 1 2 MovieMeter (нід.) — 2000.
  5. 1 2 The Movie Database (мн.) — 2008.
  6. 1 2 3 4 Crew United (ням.) — 1996.
  7. IndieWire — 1996.
  8. 1 2 3 Conclave // https://lsf.go.id/film/conclave/204Рада цэнзуры фільмаў.
  9. 1 2 Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása (вуг.)NMHH.
  10. IMDb (анг.) — 1990.
  11. 1 2 КиноПоиск (рас.) — 2003.
  12. 1 2 IMDb (анг.) — 1990.
  13. IMDb (анг.) — 1990.
  14. 1 2 fernsehserien.de (ням.)
  15. SensCritique — 2010.
  16. 1 2 FilmAffinity (анг.) — 2002.
  17. Rivista del cinematografo (італ.)Fondazione Ente dello Spettacolo, 1928. — ISSN 0035-5879
  18. In Conclave, the Pope Dies—Then the Twisty Search for His Successor Begins (анг.). Vanity Fair. Праверана 23 лютага 2025 г.
  19. Clayton, Davis. (5 лютага 2025) AFI Awards: Anora, Emilia Pérez and Wicked Among 10 Best Films, Top TV Shows Include The Penguin and Shogun (анг.). Variety.com. Праверана 23 лютага 2025 г.
  20. Фільм Канкляў. Catholicnews.by. Праверана 23 лютага 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]