Перайсьці да зьместу

Кампутарная бясьпека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Банкамат — аб’ект, які патрабуе абароны кампутарнай сеткі

Кампу́тарная бясьпе́ка — разьдзел інфармацыйнай бясьпекі, які характарызуе немагчымасьць узьнікненьня шкоды кампутара, што перавышае велічыню прымальнага ўрону для яго ад усіх выяўленых і вывучаных крыніц яго адмоваў у пэўных умовах працы і на зададзеным інтэрвале часу.

  • Кі́бэрбясьпе́ка — разьдзел інфармацыйнай бясьпекі, у рамках якога вывучаюць працэсы фармаваньня, функцыянаваньня і эвалюцыі кібэраб’ектаў, для выяўленьня крыніц кібэрнебясьпекі, якія ўзьнікаюць пры гэтым, вызначэньне іх характарыстык, а таксама іх клясыфікацыю і фармаваньне нарматыўных дакумэнтаў, выкананьне якіх павінна гарантаваць абарону кібэраб’ектаў ад усіх выяўленых і вывучаных крыніц кібэрнебясьпекі. Таксама: набор працэсаў, перадавых практык і тэхналогій, якія дапамагаюць абараніць крытычна важныя сыстэмы і сеткі ад лічбавых атак[1][2].
  • Кампу́тарная бясьпе́камеры бясьпекі, якія ўжываюцца для абароны вылічальных прылад (кампутары, смартфоны і іншыя), а таксама кампутарных сетак (прыватных і публічных сетак, уключаючы Інтэрнэт). Поле дзейнасьці сыстэмных адміністратараў і спэцыялістаў у сфэры кампутарнай бясьпекі ахоплівае ўсе працэсы і мэханізмы, з дапамогай якіх лічбавае абсталяваньне, інфармацыйнае поле і паслугі абараняюцца ад выпадковага або несанкцыянаванага доступу, зьмяненьня або зьнішчэньня зьвестак, і набывае ўсё большае значэньне ў сувязі з нарастаючай залежнасьцю ад кампутарных сыстэм у разьвітым грамадзтве[3].
  • Кі́бэрбясьпе́капрацэс выкарыстаньня мер бясьпекі для забесьпячэньня канфідэнцыяльнасьці, цэласнасьці і даступнасьці зьвестак. Сыстэмны адміністратар забясьпечвае абарону актываў, уключаючы зьвесткі лякальнай сеткі кампутараў, сэрвэраў. Акрамя таго, пад ахову бяруцца непасрэдна будынкі і, самае галоўнае, пэрсанал. Мэтай забесьпячэньня кібэрбясьпекі зьяўляецца абарона зьвестак (як у працэсе перадачы і/або абмену, так і тых, што знаходзяцца на захоўваньні). У мэтах забесьпячэньня бясьпекі зьвестак могуць быць ужытыя і контрмеры. Некаторыя з гэтых мер ўключаюць (але не абмяжоўваюцца) кантроль доступу, навучаньне пэрсанала, аўдыт і справаздачнасьць, ацэнку верагодных рызыкаў, тэставаньне на пранікненьне і патрабаваньне аўтарызацыі[4].

Цяпер у некаторых краінах плянуецца навучаньне кібэрбясьпецы ўжо са школьнай лавы. Так, у Вялікабрытаніі школьнікам прапануюцца ўрокі па кібэрбясьпецы, на якіх яны будуць навучацца навыкам, якія дазваляюць забясьпечыць бясьпеку брытанскіх кампаніяў і арганізацыяў ад сеткавых атак хакераў[5].

Абарона кампутара

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стан «бясьпекі» кампутара — гэта канцэптуальны ідэал, які дасягаецца пры выкарыстаньні трох працэсаў: прадухіленьня пагрозы, выяўленьня і рэагаваньня. Гэтыя працэсы грунтуюцца на розных палітыках і сыстэмных кампанэнтах, якія ўключаюць наступнае:

  • Элемэнты кантролю доступу да ўліковага запісу карыстальніка і крыптаграфія могуць абараняць сыстэмныя файлы і, адпаведна, зьвесткі.
  • На дадзены момант брандмаўэры зьяўляюцца найбольш распаўсюджанымі сыстэмамі прафіляктыкі з пункту гледжаньня сеткавай бясьпекі, паколькі яны могуць абараняць доступ да ўнутраных сеткавых службаў і блакаваць пэўныя віды атак празь фільтрацыю пакетаў. Брандмаўэры могуць быць як апаратнымі, так і праграмнымі.
  • Сыстэмы выяўленьня ўварваньняў (IDS) прызначаны для выяўленьня сеткавых атак у працэсе распрацоўкі і аказаньня дапамогі ў крыміналістыцы пасьля атакі, у той час як кантрольныя журналы выконваюць аналягічную функцыю для асобных сыстэм. «Рэагаваньне» абавязкова вызначаецца ацэненымі патрабаваньнямі бясьпекі асобнай сыстэмы і можа ахопліваць дыяпазон ад простага абнаўленьня абароны да паведамленьня ўпаўнаважаных органаў.
  1. ^ Что такое кибербезопасность? (рас.). www.kaspersky.ru (2023-08-17). Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 2023-11-03 г.
  2. ^ Что такое кибербезопасность? | Microsoft Security (рас.). www.microsoft.com. Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 2023-11-03 г.
  3. ^ «Reliance spells end of road for ICT amateurs», May 07, 2013, The Australian (анг.)
  4. ^ Cybersecurity: Understanding the Online Threat Архівавана 8 лютага 2015 году. (анг.)
  5. ^ Британских школьников будут учить кибербезопасности Архіўная копія ад 2017-02-15 г. Праверана 2 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]