Камень Паморскі
| Камень Паморскі | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1176 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 10 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 53°58′12″ пн. ш. 14°46′21″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 72-400 | ||
| Нумарны знак | ZKA | ||
| Сайт | kamienpomorski.pl | ||
| Камень Паморскі на мапе Польшчы Камень Паморскі | |||
Ка́мень Памо́рскі (па-польску: Kamień Pomorski, па-нямецку: Cammin in Pommern) — места ў Заходнепаморскім ваяводзтве, цэнтар Каменскага павету і аднайменнай гміны. Насельніцтва — 8627 чалавек (2021), плошча — 10,74 км².
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Камень Паморскі разьмешчаны на разьліве Дзіўны, за 90 км на паўночны ўсход ад Шчэціну, у паўночнай частцы Заходняга Памор’я.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Камень Паморскі паўстаў як асада племені валынянаў на пераломе VIII—IX стст. Гарадзішча праўдападобна паўстала ў X ст. Каля 967 року Мешка I уключыў абшар у склад польскай дзяржавы.
Першая пісьмовая згадка пра Камень Паморскі датаваная 1124 рокам, калі Балеслаў III Крывавусны ахрысьціў ягоных жыхароў і збудаваў два касьцёлы. У 1175 у Камень з Воліну перанесеная сядзіба Паморскага біскупства, якое адгэтуль стала называцца Каменскім. У 1274 Камень атрымаў статус места. У XIV стагодзьдзі ўвайшоў у Ганзейскі зьвяз.
У 1545 утворанае лютэранскае біскупства, якое праіснавала да 1648 року. У XVII стагодзьдзі места пераходзіла пад уладу Швэцыі (1630—1679), Брандэнбургу (1679), урэшце Прусіі.
Ад 1750 року праз Камін праходзіла рэгулярная паштовая лінія Бэрлін — Наўгард. У 1842 з Каміну да Штэтыну вырушыў першы параход «Cammin». У 1876 выпадкова адкрытыя салёныя крыніцы, з часам пачалася распрацоўка і тарфянікаў. У 1882 року праведзеная першая чыгунка да Штэтыну.
У часе II сусьветнай вайны немцы стварылі ў месьце лягер прымусовай працы. 5 сакавіка ў Камін увайшлі сілы 2-й гвардзейскай танкавай арміі(d) I Беларускага фронту. У 1946 места ўключанае ў склад Польшчы пад назовам Камень Паморскі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места мае статус курорту.
У марскім порце над затокай разьвітая індывідуальная рыбная лоўля, вясьлярства, пасажырскі турызм.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Празь места праходзяць ваяводзкія дарогі 103, 106, 107.
Чыгуначная станцыя ў кірунках Высокай Каменскай і Шчэціна.
Гарады-партнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Kamień, niem. Cammin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 740