Калінінская лінія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Калінінская лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 11 сьнежня 1979
Даўжыня, км 19,7
Колькасьць станцыяў 10
Вагонаў у складзе 8
Завантажаныя станцыі Новагірэева
Наземныя часткі Няма
Электрадэпо ЦЧ-12 «Новагірэева», ЦЧ-3 «Ізмайлава»
Калінінская лінія на мапе Масквы

«Каліні́нска-Сонцаўская лінія» (па-руску —Кали́нинско-Со́лнцевская ли́ния), да 2010 году — «Калінінская лінія», восьмая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Да складу лініі ўваходзяць 10 станцыяў, яе даўжыня складае 19,7 км. Лінія ўключае ў сябе дзьве асобных дзялянкі: «Трацьцякоўская» — «Новакасіно», якая складаецца з васьмі станцыяў і злучае з цэнтрам усходнія раёны гораду (Калінінскі радыюс), ды «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар», які складаецца з двух станцыяў і разьмешчаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй акругаў Масквы (Сонцаўскі радыюс). На схемах пазначаецца жоўтым колерам і лікам — 8 Калінінская лінія (Калінінскі радыюс) ды Сонцаўская лінія (Сонцаўскі радыюс).

Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя станцыі лініі былі адчыненыя ў 1979 годзе на яе ўсходнім радыюсе, які атрымаў назву «Калінінская лінія» паводле найменьня Калінінскага раёну Масквы, які існаваў на той час. У 2010 годзе было прынята рашэньне прыступіць да будаўніцтва заходняга радыюсу, які праходзіць ад станцыі «Парк Пабеды» ў напрамку раёну Сонцава, які ў будучым будзе злучаны з Калінінскай лініяй. Перагон «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар» быў адчынены ў 2004 годзе, завершыць будаўніцтва заходняга радыюсу плянуецца ў 2017 годзе, а цэнтральнай дзялянкі «Трацьцякоўская» — «Дзелавы цэнтар» — пасьля 2020 году.

Сярэдні час паездкі па ўсходнім радыюсе — 22 хвіліны, па ізаляванай дзялянцы «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар» — 3 хвіліны. Сярэдняя хуткасьць руху рухомага складу — 45 км/г. Лінія цалкам падземная, дзялянкі «Трацьцякоўская» — «Шаша Энтузыястаў» ды «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар» зьяўляюцца дзялянкамі глыбокага закладу, дзялянка «Пярова» — «Новакасіно» — плыткага. Сярэднесодневы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе складаў 337 тысячаў чалавек. У гадзіны пік сярэдняя загружанасьць вагонаў складае 6,5 чалавекі на квадратны мэтар; гэта другі паказьнік у Маскоўскім мэтрапалітэне пасьля Таганска-Краснапрэсьненскай лініі.

Заходні радыюс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянаваныя станцыі ды дзялянкі:

2016 год:

  • «Мінская» — на скрыжаваньні Менскай ды Старавалынскай вуліцаў
  • «Ламаносаўскі праспэкт» — на скрыжаваньні Ламаносаўскага ды Мічурынскага праспэктаў (пад плошчаю Індзіры Гандзі)
  • «Ра́менкі» — пад прамежкавым сквэрам Мічурынскага праспэкту на ўзроўні Віньніцкай вуліцы

2017 год:

  • «Мічу́рынскі праспэкт» — на захад ад скрыжаваньня Мічурынскага праспэкту ды вуліцы Ўдальцова
  • «Ача́кава» — уздоўж Мічурынскага праспэкту, часткова пад Азёрнай плошчай
  • «Говарава» — паралельна Бораўскай шашы, на захад разьвязкі МКАД, ля вуліцы 50 год Кастрычніка
  • «Сонцава» — на скрыжаваньні вуліцаў Багданава і Папутнай

Адгалінаваньне да дэпо Сонцава

  • «Бораўская шаша» — дыяганальна Бораўскай шашы на ўзроўні Чобатаўскага лесу
  • «Новаперадзелкіна» — пад скрыжаваньнем вуліцы Шолахава з Бораўскай шашай, паралельна апошняму
  • «Расказаўка» — у вёсцы Расказаўка Новамаскоўскай адміністратыўнай акругі Масквы

Дзялянку «Дзелавы цэнтар» — «Мінская» плянуецца прайсьці глыбокім закладам, дзялянку «Мінская» — «Расказаўка» — плыткім.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Калінінская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну
1 Сакольніцкая 2 Замаскварэцкая 3 Арбацка-Пакроўская 4 Філёўская
5 Кальцавая 6 Калуска-Рыская 7 Таганска-Краснапрэсьненская 8 Калінінская
9 Серпухоўска-Ціміразеўская 10 Люблінска-Дзьмітраўская 11 Кахоўская 12 Бутаўская
Адхіленыя праекты
Сонцаўская