Калёнтытул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Верхні калёнтытул у слоўніку

Калёнты́тул (па-француску: colonne/скарочана — слупок і лац. titulus — надпіс, загаловак) — загаловачныя зьвесткі (назва твора, часткі, главы, параграфа і г. д.), якія разьмяшчаюцца над ці пад тэкстам на некалькіх ці на ўсіх старонках кнігі, газэты, часопіса ці іншага шматстаронкавага выданьня. Адрозьніваюцца верхні і ніжні калёнтытулы.