Перайсьці да зьместу

Каляднае замірэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Каляднае перамір’е»)
Крыж, усталяваны каля Іпру ў Бэльгіі ў 1999 годзе на ўспамін пра каляднае замірэньне 1914 году

Каляднае замірэньне (па-француску: Trêve de Noël, па-ангельску: Christmas truce) — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны, што адблося на Вігілію і Каляды 1914 году паміж брытанскімі і францускімі жаўнерамі з аднаго боку і нямецкімі зь іншага.

7 сьнежня 1914 папа рымскі Бэнэдыкт XV заклікаў распачаць афіцыйнае замірэньне[1][2]. Гэта было падтрымана Нямеччынай, але іншыя краіны сустрэлі гэта зь незадавальненьнем, як парушэньне дыцыпліны войскаў на Каляды[3].

Аднак нягледзячы на гэта, каля 100 000 брытанскіх і нямецкіх вайскоўцаў прыняло ўдзел у неафіцыйных спыненьнях баявых дзеяньняў на Заходнім фронце[4]. Першае замірэньне адбылося напярэдадні Калядаў, 24 сьнежня 1914 году, калі нямецкія войскі пачалі ўпрыгожваць сваі акопы ялінкамі са сьвечкамі ў раёне Іпру. Калі ж немцы пачалі сьпяваць калядныя гімны, брытанцы са сваіх акопаў адказалі сьпевамі ангельскіх калядак і музыкаю валынак.

Пасьля ворагі пачалі выкрыкамі віншаваць адзін аднаго з Калядамі. Неўзабаве пасьля гэтага распачаліся сустрэчы на нэўтральных землях «No Man’s Land», дзе адбываўся абмен невялікімі падарункамі (прадукты харчаваньня, тытунь і алькаголь, ды сувеніры — кнопкі і капялюшы). Артылерыя ў тую ноч змоўкла. Падчас замірэньня было дагаворана правесьці пахаваньне забітых жаўнераў, што месяцамі ляжалі на нічыйных землях між акопаў. Пад час адпяваньня прысутнічалі вайскоўцы з варожых бакоў. У некаторых мясцовасьцях замірэньне працягвалася да Новага году[3].

Тое, што тады адбылося, вельмі добра адлюстравана ў балядзе «Christmas in The Trenches» («Каляды ў акопах», словы і музыка Джона Маккатчэна). Гэта песьня мае за аснову рэальныя падзеі на фронце. Шкот Ен Кэлхаўн быў адным з афіцэраў брытанскіх войскаў, які за ўдзел у Калядныым замірэньні быў асуджаны да сьмерці, і толькі ўмяшальніцтва караля Георга V выратавала яго ад выкананьня прысуду.

Замірэньне пашырылася на вялікія абшары фронту, і засталося шмат сьведчаньняў пра футбольныя матчы паміж варагуючымі бакамі.

Камандваньне абодвух бакоў вельмі дрэнна паставілася да калядных замірэньняў. Шмат хто з актыўных удзельнікаў былі пакараныя. У наступныя гады аддаваліся загады артылерыі абстрэльваць у калядную ноч варожыя акопы, але і ў 1915 годзе былі адзначаны асобныя паходы жаўнераў ў акопы ворага.

Падзеі ўзгадваліся ў некалькіх кнігах як нямецкіх, так і брытанскіх пісьменьнікаў.

  • Кейт Серада «Сьпевы дрэва» (The Singing Tree by Kate Seredy)

У 2005 годзе на падставе падзеяў быў зьняты фільм «Шчасьлівых калядаў».

  1. «Demystifying the Christmas Truce», Thomas Löwer, The Heritage of the Great War, retrieved 27 December 2009
  2. «Miracles brighten Christmas», Harrison Daily Times, 24 December 2009
  3. 1 2 Victory For Human Kindness"
  4. «The Truce of Christmas, 1914», Thomas Vinciguerra, The New York Times, 25 December 2005.