Калодна (Менская вобласьць)
| Калодна, трансьліт. Kalodna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сьвірскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°51′39″ пн. ш. 26°31′34″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 30 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222387 |
| СААТА | 6240774076 |
| Нумарны знак | 5 |
| Калодна на мапе Беларусі ± Калодна | |
Калодна[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[2]. У 1688 годзе маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1847 годзе маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданне Мажэйкі, 50 душ мужчынскага полу, 170 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 8 двароў, 84 жыхара. У 1904 годзе маёнтак, валоданьне Чаховіча (25 жыхароў, 471 дзесяціна зямлі) і вёска (102 жыхара). У 1908 г. у вёсцы 134 жыхары.
З 12.10.1940 годзу ў Шэметаўскім, з 05.08.1954 г. Канстанцінаўскім, з 15.11.1957 г. зноў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну[3] Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1950 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Дружба». З 1964 вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 93 жыхары
- 1997 год — 21 двор, 46 жыхароў
- 2009 год — 30 чалавек[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ LVIA, f. SA, b. 2
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ↑ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. "Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці" Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі