Калет Гіёмэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калет Гіёмэн
па-француску: Colette Guillaumin
Дата нараджэньня 28 студзеня 1934(1934-01-28)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 траўня 2017(2017-05-10)[2] (83 гады)
Месца сьмерці
Занятак сацыёляг
Навуковая сфэра гендэрныя дасьледаваньні[d], расізм, фэмінізм і сацыялёгія[5]
Месца працы
Вядомая як прадстаўніца матэрыялісцкага фэмінізму
Навуковая ступень доктар філязофіі[d] (1969)
Навуковы кіраўнік Ражэр Бастыд[d][6]

Калéт Гіёмэн (па-француску: Colette Guillaumin; 28 студзеня 1934, Т’ер, Авэрнь, Францыя ― 10 траўня 2017, Ліён, Францыя) ― француская сацыялягіня, антырасісцкая і фэмінісцкая актывістка. Адна з галоўных постацяў францускага матэрыялісцкага фэмінізму[7].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калет Гіёмэн нарадзілася 28 студзеня 1934 году ў месьце Т’ер, Францыя[7].

Вывучала ў Парыжы этналёгію і псыхалёгію. Яна пэрыядычна выкладала ў Францыі і Канадзе. Яна паступіла ў Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў (CNRS) у 1959 годзе, спачатку ў якасьці тэхнічнай супрацоўніцы, а затым з 1962 году ў якасьці навуковай супрацоўніцы. У 1969 годзе яна абараніла доктарскую дысэртацыю пад кіраўніцтвам Ражэра Бастыда пад назвай «Аспэкт сацыяльнай іншасьці. Расісцкая ідэалёгія»[8].

З 1969 году доктарка сацыялёгіі, Гіёмэн была навуковай супрацоўнікай CNRS, не будучы прымацаванай да дасьледчага адзьдзелу гэтай установы[9].

Памерла 10 траўня 2017 году ў Ліёне[10].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З канца 1960-х гадоў Гіёмэн зацікавілася фэмінізмам. У 1972 годзе ўжо знаходзілся ў ейнай працы L’ideologie raciste аналёгіі паміж паняткамі раса і плоць. Яна была часткай групы фэміністак, якія заснавалі часопіс Questions féministes у 1977 годзе (хоць яна не была ў рэдакцыйнай радзе, якая заклала часопіс), які ёсьць крыніцай і органам публікацыі матэрыялісцкага фэмінізму[11].

У 1978 годзе яна апублікавала ў Questions féministes важны артыкул «Практыка ўлады і ідэя прыроды» (у дзьвюх частках), у якой тэарэтызавала прысваеньне жанчынаў праз матэрыяльныя сацыяльныя адносіны і натуралісцкую ідэалёгію і сэксізм, а таксама дала назву прысваеньню «sexage» адной плоцевай клясы іншай[12].

Гіёмэн таксама напісала некалькі тэкстаў для Руху супраць расізму і за сяброўства паміж народамі (MRAP), а таксама ўдзельнічала у фэмінісцкіх групах, якія існавалі ў траўне 1968 году[13]. У 1980-я гады Гіёмэн праводзіла сэмінары ў Манрэальскім унівэрсытэце[7].

Калет Гіёмэн пакінула пасьля сябе базу інавацыйных думак, але, перш за ўсё, мноства напрамкаў дасьледаваньняў, якія дапамагаюць разьвіваць сучасныя думку і практыкі. Дзякуючы ейным публікацыям некалькі сацыёлагаў і сацыялягіняў, а таксама філёзафаў і філёзафак грунтоўна зацікавіліся дынамікай уладных адносінаў, яка сяньня лічыцца цэнтральнай тэмай фэмінісцкіх, антырасісцкіх і посткаляніялісцкіх дэбатаў[14].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • L'Idéologie raciste, genèse et langage actuel, Paris/La Haye, Mouton, 1972, 243p. Réédition : Gallimard, Coll. Folio essais (no 410), 2002, 384 p.
  • Sexe, Race et Pratique du pouvoir. L’idée de Nature, Paris, Côté-femmes, 1992, 239 p. Réédition: Éditions iXe, 2016, 240 p.
  • Sexism, Power and Ideology, Londres, Routledge, 1995, 300 p.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Colette Guillaumin // Babelio (фр.) — 2007.
  2. ^ а б в г Fichier des personnes décédées
  3. ^ https://www.cairn.info/revue-cahiers-du-genre-2010-1-p-193.htm
  4. ^ https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2017/05/18/la-sociologue-colette-guillaumin-est-morte_5130071_3382.html
  5. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ https://www.cairn.info/revue-cahiers-du-genre-2010-1-page-193.htm
  7. ^ а б в Nicolas Sallée et Valérie Amiraux, «Colette Guillaumin (1934-2017)», Sociologie et sociétés, vol. 49, no 1, 2017, — С. 153—154.
  8. ^ «Sur la pensée de Colette Guillaumin: entretien avec Danielle Juteau, réalisé par Valérie Amiraux et Nicolas Sallée», Sociologie et sociétés, vol. 49, no 1, 2017. — С. 163—175.
  9. ^ Sexage, appropriation et idée de Nature: l’héritage de Colette Guillaumin, Axelle, in Je suis féministe, juin 2017.
  10. ^ Danielle Juteau, «La sociologue Colette Guillaumin est morte», lemonde.fr, 18 mai 2017.
  11. ^ Annie Bidet-Mordrel, Elsa Galerand et Danièle Kergoat, «Analyse critique et féminismes matérialistes. Travail, sexualité(s), culture», Cahiers du Genre, vol. HS4, no 3, 2016. — С. 5.
  12. ^ Delphine Naudier et Éric Soriano, «Colette Guillaumin. La race, le sexe et les vertus de l'analogie», Cahiers du Genre, vol. 48, no 1, 2010. — С. 193—214.
  13. ^ Claude Duchet, Patrice de Comarmond (dir.), Racisme et société, François Maspero, Paris, 1969. — С. 323.
  14. ^ Danielle Juteau, «Colette Guillaumin: Sexe, Race et Pratique du pouvoir», Recherches féministes, vol. 5, no 2, 1992. — С. 190—192.