Какаду шаломаносны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаломаносны какаду

Шаломаносны какаду, таксама ганг-ганг, таксама чырвонагаловы какаду (Callocephalon fimbriatum) — птушка сямейства какаду. Адзіны від рода.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 32—37 см; вага 250—280 г. Асноўная афарбоўка пер’я шэрая, кожнае пёрка мае попельны колер, галава і хахалок — яскрава-аранжавыя. Ніжняя частка бруха і ніжнія пёркі хваста аблямаваныя аранжава-жоўтым. Дзюба сьветлая. У саміцы шэрыя галава і хахалок.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыве ў паўднёва-ўсходняй Аўстраліі і на суседніх выспах.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў горных эўкаліптавых лясах да вышыні 2000 м над узроўнем мора.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Какаду шаломаноснысховішча мультымэдыйных матэрыялаў