Какава (сьвята)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Танцы цыганак з музыкай падчас сьвята Какава ў 2015 годзе ў Эдырнэ (Турэччына)

Какава — веснавое сьвята цыган, турэцкі міжнародны фэст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца паходжаньня сьвята Какава — Эгіпет і Блізкі Ўсход. Па перакананьні цыган, Какава сымбалізуе ланцуг цудоўных падзей, якія прайшлі ў Старажытным Эгіпце з Копты, хрысьціянскім насельніцтвам Эгіпту.

Падзеі тычыліся зыходу прыгнечаных людзей з Эгіпту. Армія фараону, якая кінулася за імі, з усімі салдатамі патанула ў моры. У памяць аб гэтых падзеях людзі кожны год 6 траўня прыходзяць да берага ракі і ладзяць там сьвята.

Какава ў Турэччыне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У заходніх гарадах Турэччыны — Эдырнэ і Кыркларэлі какава сьвяткуецца штогод як сьвята прыходу вясны. У Эдырнэ сьвята ў цяперашні час прыняло форму міжнароднага фэсту, які падтрымліваецца губэрнатарам і мэрам Эдырнэ. Афіцыйная частка фэстывалю праходзіць у Sarayiçi. Тут жа праводзіцца турнір па барацьбе. Падчас сьвята запальваюцца вогнішчы, людзі скачуць празь іх, грае музыка, людзі танчаць Афіцыйная частка заканчваецца пачастункам пловам да 5000 гасьцей і гаспадароў фэстывалю. Сьвята працягваецца і на досьвітку наступнага дня на беразе ракі Тунджа.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Nazım Alpman; Başka Dünyanın İnsanları Çingeneler, ISBN 2880000117865
  • Murat Kurt, "Avrupa′nın Vatansızları: Çingeneler", Haksöz Haber Sitesi, 4 Kasım 2008.
  • Marushiakova, Elena and Vesselin Popov. 2007. Исчезнувшая Курбан: современные аспекты празднования праздника Какава (Hıdırellez) среди цыган в Восточной Фракии (Турция).
  • В: Sikimić, Bilijana, Петко Христов, ЭЦП. Курбан на Балканах. Белград: Институт балканских исследований, 33—50.