Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэт
Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэт | |
па-казаску: Әл-Фараби атындағы Қазақ ұлттық университеті | |
![]() | |
Заснаваны | 1934 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] і Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d] |
Вэб-сайт | kaznu.kz |
Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэт (па-казаску: Әл-Фараби атындағы Қазақ ұлттық университеті) — вядучая шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова Казахстану.
Вядучая ўстанова сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан, якая першая прайшла дзяржаўную атэстацыю і пацьвердзіла права на ажыцьцяўленьне адукацыйнай дзейнасьці па ўсіх спэцыяльнасьцях і ўзроўнях.[4] Лідар Генеральнага рэйтынгу ВНУ Казахстану, першы ў гісторыі краіны ляўрэат прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан «За дасягненьні ў галіне якасьці», дыплямант Прэміі Садружнасьці Незалежных Дзяржаў за дасягненьні ў галіне якасьці прадукцыі і паслуг.[4]
Унівэрсытэт, будучы членам Міжнароднай Асацыяцыі унівэрсытэтаў і сузаснавальнікам Эўразійскай Асацыяцыі унівэрсыітэтаў, першы сярод ВНУ Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі падпісаў у г. Балоньні Вялікую Хартыю Унівэрсытэтаў, пасьпяхова прайшоў міжнародную сэртыфікацыю на адпаведнасьць сістэмы мэнэджмэнту якасьці (СМЯ) патрабаваньням міжнародных стандартаў ІСО 9000:2000 і атрымаў сьведчаньні найбуйнейшых сусьветных сэртыфікацыйных цэнтраў — Міжнароднай сэртыфікацыйнай сістэмы IQNET.[4]
Шматузроўневая сістэма адукацыі КазНУ ўключае: вышэйшую базавую адукацыю (бакаляўрыят), вышэйшую спэцыяльную адукацыю, магістратуру і дактарантуру. Прыём у КазНУ ажыцьцяўляецца па дзяржаўных адукацыйных грантах і на дагаворнай аснове. Падрыхтоўка спэцыялістаў ажыцьцяўляецца па больш як 180 спэцыяльнасьцях.
У складзе ўнівэрсытэта функцыянуе 16 факультэтаў, 67 катэдраў, 32 навукова-дасьледчых інстытутаў і цэнтраў, тэхнапарк; працуюць больш за 2 тысячы прафэсараў, дактароў, кандыдатаў навук і дактароў філязофіі, больш за 100 акадэмікаў найбуйнейшых акадэмій, больш за 40 заслужаных дзеячаў Рэспублікі Казахстан, каля 40 ляўрэатаў Дзяржаўных і імянных прэмій РК і 40 лаўрэатаў прэмій маладых вучоных, 47 стыпэндыятаў дзяржаўных навуковых дасьледаваньняў.[4]
КазНУ ўключае таксама каледж, інстытут павышэньня кваліфікацыі, 25 спэцыялізаваных дысэртацыйных саветаў па абароне доктарскіх дысэртацый па 67 спэцыяльнасьцях. У навуковую інфраструктуру ўваходзяць таксама 11 цэнтраў.
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца больш за 25 тысяч студэнтаў і магістрантаў па шматузроўневай сістэме вышэйшай прафэсійнай адукацыі. Ажыцьцяўляецца супрацоўніцтва з 418 найбуйнейшымі міжнароднымі ВНУ сьвету па рэалізацыі сумесных міжнародных праграм навучаньня, абмену студэнтаў і правядзеньня стажыровак.[4]
Па выніках дасьледаваньня міжнароднага рэйтынгавага агенцтва QS World University Rankings КазНУ ў 2022 навучальным годзе заняў 150 месца сярод унівэрсытэтаў сьвету.[5] У рэйтынгу QS University Rankings па краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі (QS University Rankings EECA 2016), КазНУ заняў 11 месца з 200.[6] У абодвух рэйтынгах КазНУ атрымаў самую высокую адзнаку сярод усіх ВНУ Казахстана і Цэнтральнай Азіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Казахскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (КазДУ) быў адкрыты 15 студзеня 1934 года. 19 студзеня 1934 года ў будынку былой Верненскай гімназіі (вул. Казыбек бі, 18, былая Савецкая) прыступілі да заняткаў 54 студэнты, у тым ліку 32 — фізіка-матэматычнага і 22 — біялягічнага факультэтаў.[7]
Пасьля дадатковага набору ў лютым-сакавіку 1934 года колькасьць студэнтаў узрасла да 94, зь якіх 48 былі казахамі. Вучэбную і навуковую працу праводзілі 25 выкладчыкаў, у тым ліку 5 прафэсараў, 10 — дацэнтаў.[8]. У верасьні 1934 года былі праведзены першыя ўступныя іспыты на хімічным факультэце.[4]
2 сьнежня 1934 года ўнівэрсытэту было прысвоена імя Кірава С. М.[9]
У 1937 годзе быў створаны першы гуманітарны факультэт — факультэт замежных моў; праз год філялягічны факультэт. У станаўленьні ўнівэрсытэта аказалі дапамогу ВНУ Масквы, Ленінграда, Казані, Украіны. Сюды прыехалі працаваць Малюкоў І. Д., Дзьмітры Сакольскі, Канстанцін Пярсідзкі і іншыя навукоўцы.[10]
У гады Вялікай Айчыннай вайны 287 студэнтаў і супрацоўнікаў (у тым ліку 135 добраахвотнікаў) пайшлі на фронт. У памяць аб загінуўшых у баях за радзіму ў навучальным корпусе № 4 збудаваны мэмарыял «Слава». У гады вайны ва ўнівэрсытэце працавалі эвакуяваныя ў Алма-Ату член-карэспандэнт АН СССР.
Падчас станаўленьня ўнівэрсытэта ў 1930-х — 1940-х гадах з КазДУ была звязана пэдагагічная дзейнасьць такіх значных вучоных таго часу, як Аўэзаў М. А., Хусаінава М. З. і іншых вядомых навукоўцаў і грамадзкіх дзеячаў.
У 1941 годзе на базе Казахскага камуністычнага інстытута журналістыкі было створана аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта. Пасьля цяжкіх гадоў вайны пачалі адчыняцца новыя факультэты. У 1948 годзе адкрыліся гістарычны, геоляга-геаграфічны, а потым эканамічны факультэты. У 1955 годзе на базе юрыдычнага інстытута адкрыўся юрыдычны факультэт, а зь фізіка-матэматычнага ўтварыліся 2 факультэты — фізічны і матэматычны. У 1963 годзе на базе эканамічнага факультэта КазДУ быў створаны «Алма-Ацінскі інстытут народнай гаспадаркі» (АІНГ),[11].
У 1968 годзе ва ўнівэрсытэце арганізаваны філязофска-эканамічны факультэт і факультэт журналістыкі.[10]
У 1971 годзе ўнівэрсытэт узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
У 1991 годзе ўнівэрсытэту прысвоена імя аль-Фарабі.
9 студзеня 1993 года ўнівэрсытэту прысвоены стан дзяржаўнай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.[9]
У 2009 годзе Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Аль-Фарабі патрапіў у сьпіс лепшых вышэйшых устаноў у сьвеце па вэрсіі прэстыжнага рэйтынгу унівэрсытэтаў «Таймс». Увайшоў у сьпіс 600 лепшых ВНУ з агульнай колькасьці ўдзельнікаў, якіх 16000. Ва ўнівэрсытэце на момант трапленьня ў рэйтынг вучылася звыш 20 тысяч студэнтаў з розных краін блізкага і далёкага замежжа.[12]
У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА» прысвоіла ўнівэрсытэту рэйтынгаваб клясу «С», які азначае «высокі ўзровень» падрыхтоўкі выпускнікоў.[13]
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На дадзены момант у КазНУ існуе 16 факультэтаў:[14]
- Факультэт геаграфіі і прыродакарыстаньня
- Факультэт біялёгіі і біятэхналёгіі
- Фізіка-тэхнічны факультэт
- Механіка-матэматычны факультэт
- Факультэт хіміі і хімічнай тэхналёгіі
- Факультэт філалогіі, літаратуразнаўства і сусьветных моў
- Факультэт журналістыкі
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіі
- Факультэт гісторыі, археалёгіі і этналёгіі
- Факультэт філязофіі і паліталёгіі
- Вышэйшая школа эканомікі і бізнэсу
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт усходазнаўства
- Факультэт міжнародных адносін
- Факультэт даўнівжрсытэцкай навукі
- Факультэт мждыцыны і грамадзкага аховы здароўя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ^ а б в г д е [веб-сайт Казахский национальный университет имени аль-Фараби]
- ^ Al-Farabi Kazakh National University. Top Universities (2015-07-16). Праверана 2016-05-01 г. Архіўная копія ад 2016-05-12 г.
- ^ QS University Rankings: EECA 2016 Архіўная копія ад 2016-03-16 г.
- ^ История университета | Казахский национальный университет им. аль-Фараби Архіўная копія ад 2022-12-29 г.
- ^ [веб-сайт история факультета]
- ^ а б Казахский национальный университет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
- ^ а б Алма-Ата. Энциклопедия. Гл.редактор Козыбаев М. К. — Алма-Ата, Гл. ред. Казахской Советской энциклопедии, 1963.
- ^ Казахский экономический университет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
- ^ Казахский национальный университет имени аль-Фараби (Алматы, Казахстан) Архіўная копія ад 2020-10-01 г.
- ^ Рейтинг высших учебных заведений стран СНГ
- ^ Факультеты | Казахский национальный университет им. аль-Фараби Архіўная копія ад 2022-12-29 г.