Каджаэліспор Ізьміт
| Каджаэліспор | |
| Заснаваны | 24 красавіка 1966 |
|---|---|
| Горад | Ізьміт, Турэччына |
| Стадыён | Каджаэлі Умяшчальнасьць: 34 829 |
| Прэзыдэнт | Рэджэп Дурул[d][1] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2025—2026 | 10 месца |
kocaelispor.com.tr (тур.) | |
«Каджаэліспор» (па-турэцку: Kocaelispor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Ізьміту. Заснаваны ў 1966 годзе. Традыцыйныя колеры каманды ўлучаюць зялёны і чорны. Клуб двойчы (1997, 2002) здабываў Кубак Турэччыны, а таксама браў удзел у эўрапейскіх спаборніцтвах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карані «Каджаэліспор» сягаюць канца 1950-х гадоў. У 1957 годзе прадстаўнікі мясцовага клюбу «Бачспор» зьвярнуліся да ўладаў Ізьміту з просьбай вылучыць ім асобнае трэнавальнае поле. Тагачасны мэр места Асман Генджал, былы спартовец і сябра «Бачспору», падтрымаў праект і кантраляваў вылучэньне 28 акраў грамадзкага надзелу дзеля спартовага выкарыстаньня[3][4].
На пачатку 1960-х гадоў «Бачспор» перабудаваў тэрыторыю і ў 1964 годзе прапанаваў стварыць цалкам прафэсійную каманду, каб надаслаць заяўку на ўдзел у другім нацыянальным дывізіёне . У той час рэгуляцыйныя органы фэдэрацыі патрабавалі кампазытную структуру клюбу з адпаведнай інфраструктурай і пэрсаналам, а таксама заахвочвалі мясцовыя аб’яднаньні для канцэнтрацыі рэсурсаў[5]. У выніку ў 1966 годзе тры клюбы Ізьміту, як то «Бачспор», «Ізьміт Генчлік» і «Даганспор», пагадзіліся аб’яднацца ў адзіны клюб. На сумесным кангрэсе была ўхваленая назва «Каджаэліспор», а клюбавымі колерамі абралі зялёны і чорны[6][7]. Новая рада распачала кампанію рэгістрацыі, назьбіраўшы, паводле паведамленьняў, блізу 175 тысячаў ліраў дзеля фармаваньня першага складу і выкананьня патрабаваньняў для ўдзелу ў нацыянальных спаборніцтвах[8]. У выніку каманда была залічаная ў Першую лігу на сэзон 1966—1967 гадоў, хутка стаў галоўным прадстаўніком рэгіёну ў турэцкім прафэсійным футболе[9]. Клюб упершыню ў сваёй гісторыі прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1980 годзе, дзе замацаваўся ажно на восем сэзонаў[10]. Пасьля барацьбы за выжываньне і спрэчных дысцыплінарных пастановаў у канцы 1980-х гадоў статус «Каджаэліспор» у лізе стаў прадметам апэляцыяў, якія завяршыліся пастановай дзяржаўнай рады адносна працэдуры вылету, у выніку якой клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён па юрыдычным разглядзе[11][12].
Вярнуўшыся ў галоўную лігу па прасоўваньні ў 1991—1992 гадоў, «Каджаэліспор» пачаў сэзон 1992—1993 гадоў у эліце буйной перамогай над «Кайсэрыспорам» зь лікам 7:2[13]. Увосень каманда займела доўгую сэрыю з адсутнасьцю паразаў, скончыўшы першую палову сэзону сярод лідэраў. Вясновы спад каштаваў месца на подыюме, але каманда ўсё ж фінішавала на чацьвертым радку, што дазволіла кваліфікавацца ў эўрапейскія спаборніцтвы[14]. Тая каманда спалучала «балканскі» абаронны каркас з хуткімі, вэртыкальнымі пераходамі. У браме гуляў былы футбаліст зборнай Югаславіі Фахрудзін Амэровіч, які забясьпечваў надзейную абарону і арганізацыю гульні пасьля сваім пераходзе ў каманду ўлетку 1992 годзе[15]. У цэнтры абароны блішчэлі Стэвіца Кузманоўскі і Мірка Міркавіч, які разам утварылі трывалую пару, вядомую сваёй добрай гульні ў паветры і шчыльнай апекай супернікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://sonkalekocaeli.com/haber/19609744/kocaelisporun-yeni-baskani-resmen-recep-durul-oldu
- ↑ https://www.transfermarkt.com.tr/selcuk-inan/profil/trainer/83535
- ↑ Kocaelispor’un kuruluş hikâyesi. Kocaelispor Kulübü Resmî Sitesi. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ İzmit’te spor sahaları ve kulüp birleşmesi // Milliyet Arşiv, 12.05.1957 г.
- ↑ TFF talimatları (1960’lar) – 2. Lig’e kabul şartları. Türkiye Futbol Federasyonu. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ Kocaelispor’un kurucu kulüpleri: Baçspor, İzmit Gençlik, Doğanspor. İzmit Belediyesi. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ Üç kulüp birleşti: Kocaelispor doğdu // Cumhuriyet Arşivi, 24.04.1966 г.
- ↑ Kocaelispor bütçesini oluşturuyor // Milliyet Arşiv, 15.05.1966 г.
- ↑ 2. Lig 1966–67 – takımlar ve puan durumu. Türkiye Futbol Federasyonu. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ Kocaelispor – sezon sezon lig geçmişi. TFF. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ Danıştay’dan lige düşme kararlarına fren // Hürriyet Arşiv, 05.08.1987 г.
- ↑ 1. Lig’de kalanlar ve düşenler – Danıştay kararı sonrası tablo // Cumhuriyet Arşivi, 10.08.1987 г.
- ↑ Kocaelispor 7–2 Kayserispor (1992–93, match report & line-ups). Mackolik. Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ 1. Lig 1992–1993 – Final table & statistics. Türkiye Futbol Federasyonu (TFF). Праверана 12.08.2025 г.
- ↑ Fahrudin Omerović – career profile and match log. Mackolik. Праверана 12.08.2025 г.