Кавака
| Кавака лац. Kavaka | |
| Першыя згадкі: | 1740 |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Брагінскі |
| Сельсавет: | Вуглоўскі |
| Насельніцтва: | 95 чал. |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2344 |
| Паштовы індэкс: | 247629 |
| СААТА: | 3203870043 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′35″ пн. ш. 30°13′50″ у. д. / 51.82639° пн. ш. 30.23056° у. д.Каардынаты: 51°49′35″ пн. ш. 30°13′50″ у. д. / 51.82639° пн. ш. 30.23056° у. д. |
Кавака на мапе Беларусі ± Кавака | |
Кава́ка[1] — вёска ў Вуглоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]


Найраней паселішча згаданае ў візыце Брагінскага дэканату 1740 году. Жыхары 5 двароў хутара Кавака былі прыхаджанамі Сьвята-Траецкай царквы[2]. Брагінскі маёнтак належаў тады князю Міхалу Сэрвацыю Вішнявецкаму.
На 1754 год з 3 двароў (×6 — каля 18 жыхароў) хутара Кавакі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu»[a] 13 з паловай грошаў, «na milicję»[b] 1 злоты і 24 грошы[3]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Хутар Кавака згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, хутар Кавака, што месьціўся за паўмілі ад прыходзкай Траецкай царквы ў Брагіне, складалі 8 гаспадароў альбо двароў (каля 48 жыхароў)[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кавака — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Кавакі, Бандары, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6].


Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Кавака, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні (акрузе альбо старостве) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1850 год — 18 двароў, 158 жыхароў
- 1897 год — 51 двор, 356 жыхароў (паводле перапісу)
- 1908 год — 52 двары, 385 жыхароў
- 1930 год — 69 двароў, 209 жыхароў
- 1959 год — 538 жыхароў (паводле перапісу)
- 2004 год — 63 двароў, 168 жыхароў
- 2023 год — 95 жыхароў[8]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Апісаньне цэркваў Любарскага, Бердычаўскага, Чуднаўскага, Жытомірскага, Радамышальскага, Дымерскага, Оўруцкага, Брагінскага і Ястаўскага дэканатаў. 1730–1739 // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. 233. Спр. 19. А. 774, 777
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
- ^ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ Вуглоўскі сельсавет
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.