Кабяк
Кабяк лац. Kabiak | |
| Дата сьмерці | пасьля 1184 году |
|---|---|
| Пасада | правадыр дняпроўскіх куманаў |
| Бацька | Карлы |
| Дзеці | Даніла Кабяковіч |
Кабяк — хан дняпроўскіх куманаў[1] які неаднаразова рабаваў руськія землі ў 1170–1180 гадах, а таксама ўдзельнічаў у міжусобных войнах рускіх князёў.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1171 годзе разам з куманскім ханам Канчаком прайграў важную бітву князю Іг
ару Сьвятаславічу, які прыйшоў са сваімі паўночнымі дружынамі на куманскую зямлю.
У 1180 годзе разам з ханам Канчаком ён дапамог Сьвятаславу Ўсеваладавічу захапіць Кіеў.
У 1183 ці 1184 годзе ў бітве пад Арлом куманскае войска на чале з Кабяком было разьбіта войскамі кіеўскіх князёў Сьвятаслава Ўсеваладавіча й Рурыка Расьціславіча. Кабяк быў узяты ў палон.
«А поганаго Кобяка изъ луку моря, от желѣзныхъ великихъ плъковъ половецкихъ, яко вихръ, выторже. И падеся (буквально „упал“) Кобякъ въ градѣ Кіевѣ, въ гридницѣ Святъславли»
С. А. Плятнёва паводле хвалебнага твора пра Сьвятаслава Ўсеваладавіча ў «Слове пра паход Ігаравы» робіць выснову, што палонны Кабяк быў забіты ў Кіеве пры двары Святаслава.
Гэта быў агульнарускі паход, акрамя Сьвятаслава й Рурыка, у ім удзельнічалі адзінаццаць князёў. Разам з Кабяком у палон трапілі два яго сыны й яшчэ 16 ханаў. Сярод сыноў Кабяка адзін вядомы пад імем Даніла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Баскаков Н. Тюркская лексика в слове о полке Игореве. — Москва : Наука, 1985. — 208 с.