Каала
119 моваў
| Каала | |
| | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Сумчатыя |
| Атрад | Двухразцовыя |
| Сямейства | Каалавыя |
| Род | Каала |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Phascolarctos cinereus | |
| Арэал | |
|
| |
Каа́ла, або су́мчаты мядзьве́дзь (Phascolarctos cinereus) — від сысуноў атрада двухразцовыя, адзіны від сямейства каалаў. Каала сустракаецца ў прыбярэжных раёнах усходніх і паўднёвых рэгіёнаў Аўстраліі, насяляючы Кўінзлэнд, Новы Паўднёвы Ўэйлз, Вікторыю і Паўднёвую Аўстралію. Жывёлу лёгка пазнаць па моцным, бясхвоставым целе і вялікай галаве з круглымі пухнатымі вушкамі і вялікім носам у форме лыжкі. Памер каалы складае 60–85 см, а важыць жывёліна ад 4 да 15 кг. Колер футра вар’іруецца ад срэбна-шэрага да шакалядна-карычневага. Каалы з паўночных папуляцыяў звычайна меншыя і сьвятлейшыя па колеры за прадстаўнікоў іхнага віду на поўдні.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Koala Crunch Time. Дакумэнтальны фільм ABC.