Перайсьці да зьместу

Зінаіда Гасьціловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зінаіда Гасьціловіч

лац. Zinajida Haściłovič
Дата нараджэньня 29 лютага 1952(1952-02-29) (74 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак паэтка, пісьменьніца, настаўніца
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі і Рунь[d]

Зінаіда Геранімаўна Гасьціловіч (у дзявоцтве Краскоўская; 29 лютага 1952) — беларуская паэтка, настаўніца. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У 1959 годзе пайшла ў Ластаянцаўскую васьмігадовую школу, па заканчэньні якой у 1967 годзе паступіла ў Менскую пэдагагічную вучэльню, дзе атрымала спэцыяльнасьць настаўніка пачатковых клясаў. У 1971 годзе вярнулася ў Валожынскі раён. Пэдагагічную дзейнасьць пачынала ў Анцэлеўшчынскай пачатковай школе.

13 студзеня 1973 году выйшла замуж за Рамуальда-Андрэя Аляксандравіча Гасьціловіча, пераехала ў вёску Падбярэзь Валожынскага раёна. У 1974 годзе нарадзілася дачка Ала, у 1976 годзе — дачка Вольга.

У 1976 годзе паступіла на філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту[1].

У 2008 годзе выйшла на пэнсію.

Першы верш «Партрэт» напісала ў 1965 годзе, калі была вучаніцай 6 клясы. Першае публічнае выступленьне адбылося на сьвяточнай вечарыне ў 1968 годзе ў Менскай пэдагагічнай вучэльні.

Літаратурны дэбют у друку адбыўся 19 жніўня 1995 году на «Літаратурнай старонцы» газэты «Працоўная слава» Валожынскага раёну, дзякуючы якому паэтка стала сябрам народнага літаратурна-мастацкага абʼяднаньня «Рунь».

У 2017 годзе, дзякуючы выдавецтву «Каўчэг», выйшаў з друку паэтычны зборнік «Лёсу майго карункі» і зборнік «Плынь нашага жыцьця» у суаўтарстве з родным братам Дзьмітрыем Краскоўскім.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Зінаіда Гасціловіч, Мінскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»