Зіварт
| Зіварт лац. Siwart | |
| Siwart | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sigo + Warto |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сіварт, Жыварт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Зіварт» | |
Зіварт (Жыварт), Сіварт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сігівард, Сіварт або Зіварт (Sigiward, Siwart) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгер, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Siger, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Літавар, Эварт; германскія імёны Dagward, Litwart, Ewart) — ад германскага ward 'ахоўнік'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zewart[4].
У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hildebrandus, Johannes Siewert, Memela-Borussi, у 1644 годзе — Michael Siewert… Elbinga Borussi[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Franciszek Ziwort (1808 год)[6]; Józef Żywort (1810 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Караліна Сіварт (Сиворт) — уладальніца зямлі ў Віцебскім павеце на 1878 год[8]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1333.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 412, 458.
- ↑ Remigoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Remigoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 272.