Перайсьці да зьместу

Зэна Дэбаст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэна Дэбаст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 кастрычніка 2003(2003-10-24)[1][2] (22 гады)
Рост 191 см[3]
Клюбная інфармацыя
Клюб Спортынг Лісабон
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2024 Андэрлехт 78 (0)
2024—4 Спортынг Лісабон 43 (0)
Зборныя
2019 Бэльгія (да 17)[d] 2 (0)
2021 Бэльгія (да 19)[d] 6 (0)
2022—4 Бэльгія 26 (1)
2023 Бэльгія (да 21)[d] 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 красавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 ліпеня 2026.

Зэ́на Дэба́ст (па-нідэрляндзку: Zeno Debast; нар. 24 кастрычніка 2003 году) — бэльгійскі футбаліст, абаронца партугальскага клюбу «Спортынг» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Таксама можа згуляць на пазыцыі абарончага паўабаронцы.

Абаронца ў 2024 годзе.

Як выхаванец брусэльскага «Андэрлехту», склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам у кастрычніку 2019 году. Дэбютаваў у чэмпіянаце 2 траўня 2021 году ў матчы супраць «Бруге». 11 чэрвеня 2024 году падчас інтэрвію для Het Laatste Nieuws Дэбаст пацьвердзіў, што пагадзіўся на асабістыя ўмовы ўгоды з партугальскім «Спортынгам», дзе пачне выступаць з сэзону 2024—2025 гадоў[4][5]. 4 ліпеня бэльгіец падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Прымэйры, які выклаў за гульца 15,5 мільёнаў эўра і 5,5 мільёнаў эўра ў выглядзе дадатковых кантрактаў і 15% права продажу на карысьць «Андэрлехту»[6][7]. Дэбютаваў у «Спортынгу» 7 жніўня, дзе зрабіў дзьве памылкі, якія прывялі да першага і другога галоў з боку «Порту» і паразе зь лікам 4:3 у Супэркубку Партугаліі 2024 году[8]. 17 верасьня вярнуўся ў асноўны склад на матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліля», адзначыўшыся таксама першым голам у кар’еры[9].

У верасьні 2022 году атрымаў свой першы выклік у зборную Бэльгіі на матчы Лігі нацыяў УЭФА 2022—2023 гадоў[10]. Ён дэбютаваў 22 чысла таго ж месяцу ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу, які завяршыўся перамогай бэльгійцаў зь лікам 2:1[11].

«Спортынг»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]