Зэмплінская шырава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Зэмплінская шырава
Zemplínska šírava
Панарама Зэмплінскай шыравы
Панарама Зэмплінскай шыравы
Вадасховішча Зэмплінская шырава
Краіна Славаччына
Плошча 33 км²
Максымальная глыбіня 14 м
Вышыня над узроўнем мора 116 м
Аб’ём вады 334 млн м³
Каардынаты 48°48′43″ пн. ш. 22°01′44″ у. д. / 48.81194° пн. ш. 22.02889° у. д. / 48.81194; 22.02889Каардынаты: 48°48′43″ пн. ш. 22°01′44″ у. д. / 48.81194° пн. ш. 22.02889° у. д. / 48.81194; 22.02889
Месцазнаходжаньне Зэмплінскай шыравы
Зэмплінская шырава
Зэмплінская шырава
Зэмплінская шырава

Зэ́мплінская шы́рава (па-славацку: Zemplínska šírava) — вадасховішча на ўсходзе Славаччыны на рацэ Лабарац, знаходзіцца ля ўзножжа Вігарлацкіх гор за 10 км ад Міхалаўцаў. Зэмплінская шырава — другое па велічыні вадасховішча Славаччыны (пасьля Ораўскага). Акрамя турыстычных мэтаў, выкарыстоўваецца дзеля арашэньня сэльскагаспадарчых земляў Усходнеславацкай нізіны, абароны ад паводак і крыніцы вады для прамысловасьці.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча воднай паверхні Зэмплінскай шыравы — 33км². Найбольшая даўжыня — 11 км, шырыня — 3,5 км, сярэдняя глыбіня — 3,5 м, максымальная — 14,7 м. Праз Шыраўскі канал у вадасховішча трапляюць воды ракі Лабарац, адвод вады адбываецца праз Залужыцкі канал (у Лабарац), таксама выцякае рака Чэрна вода.

Часткай вадасховішча ёсьць і так званая сухая плаціна (полдэр(en)) Бэша. Воды шыравы выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных, турыстычных мэтах, дзеля абароны ад паводак, арашэньня Ўсходнеславацкай нізіны і як крыніца вады на патрэбы ЦЭЦ Вояны. Ва ўсходняй частцы вадасховішча між вёскамі Кусін, Гнойне і Ёўса зарослае чаротам, у якім селяцца вадаплаўныя птушкі. Гэтая вобласьць плошчаю 600 га аб’яўленая ахоўнай досьледнай зонай.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплінская шырава была вырытая ў 1961—1965 роках, на гэтай тэрыторыі населеных пунктаў не было. Першачарговай мэтай збудаваньня вадасховішча была абарона ад паводак і арашэньне сельскагаспадарчых земляў. Аднак ужо ў 1966 року стала зразумела, што трох пабудаваных курортаў недастаткова, каб задаволіць попыт турыстаў. У 1968 року наведвальнасьць перасягнула паўмільёну чалавек, у другой палове 70-х дасягнула мільёну. Такая актыўнасьць стымулявала будаўніцтва турыстычных аб’ектаў, якое ў першыя гады дзейнасьці мела спантанны характар.

Разьвіцьцё турызму на Зэмплінскай шыраве дасягнула кульмінацыі ў 70-80-х рокаў XX стагодзьдзя. У той жа час адбывалася забруджваньне вадасховішча адкідамі поліхляраваных біфэнілаў(en) з хімічнага заводу «Chemko Strážske» ў раку Лабарац. Выразнае пагаршэньне якасьці вады адбілася заняпадам турыстычнае актыўнасьці. З падзеньнем камуністычнага рэжыму і зьменай формы ўласнасьці мноства аб’ектаў на шыраве былі закінутыя; аб’ект страціў ня толькі замежных турыстаў, але й айчынных, якія па 1989 року атрымалі магчымасьць вольна выяжджаць на моры. У першай дэкадзе XXI стагодзьдзя колькасьць наведнікаў Зэмплінскай шыравы складаў усяго каля 200 000[1]. Пасьля пабудовы на тэрыторыі трох турыстычных кропак летніх басэйнаў і паляпшэньня якасьці вады назіраецца вяртаньне цікавасьці да наведваньня гэтых мясьцінаў[2].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплінская шырава ёсьць істотным аб’ектам круглагадовага турыстычнага руху ва ўсходняй Славаччыне. На ейных берагох знаходзяцца сем дамоў адпачынку:

  • «Белая гара», вядомая таксама як Прымесцкая, на заходнім беразе ля места Міхалаўцы
  • «Горка», вядомая таксама як Сонечны прамень, на поўдзень ад вёскі Віннэ
  • «Мядзьведжая гара», ля вёскі Калужа
  • «Калужа», ля вёскі Калужа
  • «Камянец», ля вёскі Калужа
  • «Клокачаў», ля вёскі Клокачаў
  • Палькаў, між Клокачавам і Кусінам

Шырава мае вельмі спрыяльныя кліматычныя ўмовы для купаньня, заняткаў воднымі відамі спорту, рыбалоўствам, вэля- і пешым турызмам у ваколіцах Вігарлацкіх гор. Сярэдная працягласьць сонечных дзён на возеры дасягае 2200 гадзінаў шторок, што ёсьць адным з найлепшых паказьнікаў у Славаччыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Šírava sa po rokoch môže odraziť od dna (славацк.). korzár.sme.sk. Праверана 15.8.2013 г.
  2. ^ Bazény na Šírave pritiahli turistov, miestnym priniesli prácu (славацк.). korzár.sme.sk. Праверана 15.8.2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Ďurček, Jozef Zemplínska šírava a okolie. — Bratislava: Šport, 1972, 1976, 1985.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зэмплінская шыравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў