Зьміцер Лукашук
Зьміцер Лукашук | |
Род дзейнасьці | журналіст, радыёвядоўца, рок-музыка |
---|---|
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, музыка, радыёвядучы |
Месца працы | |
Сябра ў | Крама |
Узнагароды |
Зьміцер Лукашук — беларускі журналіст, музыка і радыёвядоўца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у беларускіх СМІ: «Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета», Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», Радыё 101,2[1].
Аўтар большасьці тэкстаў рок-гурта «Крама», а таксама мэнэджар гурту[1].
Цягам шмат гадоў журналіст, рэдактар і вядоўца на Эўрапейскім радыё для Беларусі. Аўтар цыклю інтэрвію «Ідэя Х» пра беларускую нацыянальную ідэю, таксама выдадзеных у выглядзе трох кнігаў[1].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», ляўрэят Прэміі імя Сьвятланы Навумавай і іншых беларускіх і замежных журналісцкіх конкурсаў[1].
Цыкль відэапраграмаў «Ідэя Х» адзначаны ганаровым дыплёмам Беларускай асацыяцыі журналістаў (2019)[2].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лукашук пра тое, як выглядае нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу беларускага грамадства - Наша Ніва, 05.06.2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Беларуская нацыянальная ідэя. Аўтары: Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў (анатацыя да кнігі) — Kirma.sh
- ^ Вадзім Заміроўскі. (2019-09-12) У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 2021-04-17 г. Архіўная копія ад 2020-11-15 г.