Зьвяз арабскага Магрыбу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьвяз арабскага Магрыбу
па-арабску: اتحاد المغرب العربي
па-ангельску: Arab Maghreb Union

Эмблема Зьвязу арабскага Магрыбу
Дата ўтварэньня 1989
Тып Міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Рабат, Марока
Сяброўства 5 дзяржаваў-чальцоў
Афіцыйныя мовы арабская мова
Генэральны сакратар Habib Ben Yahia
Сайт http://www.maghrebarabe.org/en/

Зьвяз арабскага Магрыбу (Union du Maghreb Arabe UMA) — Альжыр, Лібія, Маўрытанія, Марока, Туніс. Панарабская арганізацыя, накіраваная на эканамічнае і палітычнае адзінства ў Паўночнай Афрыцы. Ідэя стварэньня зьвязу зьявілася разам з атрыманьнем незалежнасьці Тунісам і Марока ў 1958 г. Пагадненьне аб стварэньні зьвязу было заключана ў 1989 г. Старшынёй зьвязу па чарзе становіцца кожная краіна.

Усе дзяржавы зьяўляюцца сяброўкамі Лігі арабскіх дзяржаваў і, за выключэньнем Марока, Афрыканскага зьвязу. З пункту гледжаньня эканамічнай інтэграцыі дагавор аб стварэньні прадугледжваў стварэньне зоны свабоднага гандлю, затым мытнага зьвязу. Доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб’ёме зьнешняга гандлю менш за 10%. У 2023 годзе праект адзінай валюты ў рэгіёне застаецца тэхнічна магчымым, але палітычна невыканальным.

Удзельнікі Зьвязу арабскага Магрыбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]