Зьбігнеў Бжазінскі
Зьбігнеў Казімеж Бжазінскі (па-польску: Zbigniew Kazimierz Brzeziński; 28 сакавіка 1928, Варшава — 26 траўня 2017, Фолз-Чэрч, Вірджынія, ЗША) — амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзяяч польскга паходжаньня. Дарадца па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра (1977—1981).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і польскага дыплямата Т. Бжазінскага. У 1938 годзе бацька Зьбігнева быў накіраваны амбасадарам у Канаду[5]. Большую частку жыцьця правёў у Амэрыцы. Пісаў пераважна на ангельскай мове. Навучаньне пачаў у Канадзе, дзе вывучаў эканоміку і паліталёгію ўва ўнівэрсытэце Макгіла (Mc Gill) у Манрэалі[5]. У 1950 годзе тамсама атрымаў дыплём з адзнакай («first class honors in economics and political science»). У 1953 годзе Бжазіньскі скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі і быў пакінуты пры вучэльні. У свае 25 гадоў Бжазіньскі стаў адным з наймалодшых выкладнікаў Гарвардзкага ўнівэрсытэту. У 1958 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.
Свае навуковыя зацікаўленасьці ён рэалізаваў сьпярша ў Цэнтры дасьледаваньняў Расеі (па-ангельску: Russian Research Center), a пасьля, ужо ў якасьці выкладніка ды першага дырэктара, у Цэнтры міжнародных стасункаў (анг. Center for International Affairs)[5]. Ад 1960 да 1977 году працаваў прафэсарам публічнага права і кіраваньня (анг. public law and government) Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку. Адначасна стаў дырэктарам Навуковага інстытуту міжнародных зьменаў (анг. Institute of International Change).
У пэрыяд з 1977 да 1981 году займаў пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы (дзякуючы якой у 1980—1981 гадох рабіў усё магчымае, каб пазьбегчы савецкай інтэрвэнцыі ў Польшчу). Прэзыдэнт Джымі Картэр напісаў пасьля ў сваіх успамінах, што яго захаплялі праніклівыя аналізы, глыбокія гістарычныя веды, шырокія гарызонты і канцэпцыі Бжазінскага, якія зьдзіўлялі сваёй дальнабачнасьцю і арыгінальнасьцю.
Бжазіньскі быў чальцом Рады нацыянальнай бясьпекі (камітэту Міністэрства абароны па комплескнай доўгатэрміновай стратэгіі) і чальцом Прэзыдэнцкай Рады па замежнай выведцы.
Пасьля працаваў дарадцам у вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (анг. Center for Strategic and International Studies), а таксама выкладчыкам амэрыканскай вонкавай палітыкі ў Школе паглыбленых міжнародных дасьледаваньняў імя Пола Нітцэ (анг. Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса. Амэрыканская паліталёгія ў адзін голас разам з Кісынджэрам і Шлезынгерам залічае Зьбігнева Бжазіньскага ў разрад найбольш буйных амэрыканскіх дзяржаўных дзеячаў.
Узнагароды ды ганаровыя званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доктар honoris causa Кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту, Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэту, а таксама Браціслаўскага ўнівэрсытэту. У 1981 годзе за заслугі ў справе нармалізацыі амэрыканска-кітайскіх дачыненьняў і за ўнёсак у разьвіцьцё палітыкі па правах чалавека і па нацыянальнай бясьпецы ЗША ён уганараваны прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды. Сябра Польскай Акадэміі Ведаў (ад 1991). Ордэн Белага арла (1995)[6]. Ордэн Трох зорак (2007). У 2000 годзе ён даў згоду на сваё прызначэньне старшынём камітэту «ЗША—Славаччына».

Пасьля анэксыі Крыму і падтрымкі Расеяй сэпаратыстаў на Данбасе, Бжазінскі заявіў:
![]() |
У апошнія некалькі гадоў Расея перастала арыентавацца на дэмакратычныя каштоўнасьці, а ў грамадзтве ўзяў верх шавінізм, на якім грае прэзыдэнт Пуцін. Выкарыстоўваючы для сваіх мэтаў расейскі нацыяналізм, прэзыдэнт Пуцін адкрыў «скрыню Пандоры», паколькі ў Расеі жыве вялікая колькасьць насельніцтва, якое прадстаўляе нерасейскую меншасьць, і яно патэнцыйна таксама можа заявіць пра свае правы. Нацыяналізм, які сарваўся з ланцуга, можа быць разбуральным для Расеі | ![]() |
—Зьбігнеў Бжазінскі, Радыё Свабода, 2014 |
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1970 — Between Two Ages: America’s Role in the Technetronic Era. — Viking Press, 1970. — ISBN 978-0-313-23498-9
- 1983 — Power and Principle: Memoirs of the National Security Adviser, 1977—1981. — Farrar, Straus, Giroux, 1983. — ISBN|978-0-374-23663-2.
- 1997 — The Grand Chessboard: American Primacy and Its Geostrategic Imperatives.
- 2007 — Second chance. — Basic books, 2007.
Пераклады па-беларуску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бязладдзе. Геапалітычная пустка // ARCHE Пачатак, 1998, пер. Сяргей Петрыкевіч
- Агонія камунізму // Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне, 2000
- Жыцьцё з новай Эўропай // ARCHE Скарына, 2001-1, с.27-45, пер. Сяргей Сматрычэнка
- Глябальнае дамінаваньне ці сусьветнае лідэрства? Заключэньне // ARCHE Скарына, 2005-1, пер. Аляксей Ігнатовіч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж https://www.nytimes.com/2017/05/26/us/zbigniew-brzezinski-dead-national-security-adviser-to-carter.html
- ^ а б в г Zbigniew K. Brzezinski // Музэй Гугенгайма — 1937.
- ^ а б Zbigniew Brzezinski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б https://www.theguardian.com/us-news/2017/may/27/zbigniew-brzezinski-national-security-adviser-president-carter-dies-89
- ^ а б в Zbigniew Brzezinski (анг.) Britannica Праверана 10 мая 2025 г.
- ^ Brzeziński Zbigniew (пол.) Encyklopedia PWN Праверана 10 мая 2025 г.
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 26 траўня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Вірджыніі
- Сябры Дэмакратычнай партыі ЗША
- Выпускнікі Гарвардзкай школы права
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Кавалеры Вялікага крыжа з зоркай і стужкай ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» I ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла (Польшча)
- Дактары honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Ганаровыя грамадзяне Гданьску
- Ганаровыя дактары ўнівэрсытэту Коменскага
- Палітыкі ЗША
- Антыкамуністы ЗША
- Палітолягі ЗША